Незалежнасьць Ірландыі
Незалежнасьць Ірландыі Публіцыстыка Аўтар: Рамуальд Зямкевіч 1919 год Крыніца: Беларуская Думка. — 31 мая 1919. — №15; бач. 1 |
Незалежнасьць Ірландыі.
Англія апавесьціла ўсяму сьвету, што дае незалежнасьць Ірландыі.
Факт гэты мае аграмаднае значэньне: ён даказывае, што ідэя вольнасьці для малых народаў не прапала і уводзіцца у жыцьцё.
Ірландзкі народ, каторы колькі сталецьцяў цярпеў нечуваны уціск, народ, каторы жыў, як і мы беларусы, „на нашай, але не сваей зямлі“ — атрымаў свабоду.
Беларусы нейкі час мелі зносіны з Ірландыяй: гэта было яшчэ за Керэнскага да пабеды бальшавізма. Колькі ірландцаў было у Менску і дужа цікавіліся беларусамі і іх ідэяй незалежнасьці.
Доўга можа быць прыйдзецца чакаць нам на гэтае счасьця, але мусім яго дачакацца і дачэкаемся, як ірландцы.
Fiat justitia!
Саўка Барывой.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.