Незалежнасьць як праграма сёнешняга дня

Незалежнасьць як праграма сёнешняга дня
Аўтар: Аляксандар Цьвікевіч
1922
Крыніца: Беларускі сьцяг. — 1922, №4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вызнанне незалежнасьці Беларусі ў ідэі не зьяўляецца чымсь трудным і асаблівым. Калі прыняты аснаўныя постулаты, акрэсьляючыя зьмест паняцьця нацыі і тлумачачыя значэньне палітычных форм бытаваньня народу — дык вызнаньне прынцыпу незалежнасьці выплывае само сабой як дыалектычная абавязковасьць. Так сама не ўяўляе сабой асаблівых труднасьцяў зрынуць тыя quasi навучныя перашкоды, якія стаяць на шляху вызнаньня незалежнасці ў форме дзяленьня народаў на гістарычныя (дзяржаўныя) і негістарычныя (недзяржаўныя) у форме «права» нацыі на незалежнасьць і інш. Гэтыя перашкоды у сьвятле сучаснай веды і, асабліва, ў сьвятле фактаў перажыванай намі Рэвалюцыі, зьяўляюцца нічым іншым, як страціўшымі цікавасць гістарычнымі і юрыдычнымі анахронізмамі. Пры разважаньні аб дзяржаўнай незалежнасьці мы заўсёды будзем разумець «права на незалежнасьць» адзіна як змогу народу замацаваць і абараніць гэтую незалежнасьць сваёй сілай, а дзяленне народаў на два гатункі мы ўпрост адкідаем, як нешта да нічога нездатнае.

Труднасьць незалежніцкай ідэалогіі тоўпіцца не ў дыалектычным і не ў юрыдычным яе апраўданьні, а ў апраўданьні яе ў бягучым жыцьці, ў перанясеньні праграмы незалежнасьці Беларусі з роўнадзі абстрактных разважанняў у роўнадзь рэальных зьявішч. Труднасьці, ўзьнкаючыя пры гэтым перанясеньні, могуць быць згары тлумачаны тым, што дакуль мы разглядаем незалежнасьць Беларусі як ідэю, дакуль мы гаворым аб ёй як аб нейкай абстракцыі, мы маем стычнасьць з чыста лагічнымі формулоўкамі і аргумантамі, для ўсіх аднальковымі і ўсіх забавязючымі. Калі-ж мы пераносім спрэчку аб незалежнасьці ў жыцьцё і гэтым самым хочам ператварыць прынцып у справу, а веру ў дзейснасць — мы адразу сустрачаемся з цэлым шэрагам папрярэджань, боязнасьцяў, нерашучасьці, ўрэшце, нават з іроніяй. Арудаваць даннымі ад логікі тут трудна: тут пануюць зсылкі на «здаровы розум», на «здаровае пачуцьце рэальнасці», на «практыку жыцьця», якая бытцым сільней з кождае тэорэтычнае разважаньне і г. д. Сіла існуючага ўзводзіцца тут ў закон, а справядлівасць і абавязковасьць праўдзівага адчуваецца як нешта далёкае і не забавязуючае.

Крытычны стасунак да дамаганьняў незалежнасьці Беларусі выходзіць амаль выключна з пераконаньня, што Беларусь не даспела да незалежнага істнаваньня. Сучасны стан нацыянальнай сьвядомасьці на Беларусі, толькі ў апошнія гады пашыраецца ў адпаведным маштабе, адносная слабасць культурных сіл, у сваей большай частцы невысокай кваліфікацыі, нестача моцнай эканамічнай астоі і агульная беднасьць краю, ставячая яго ў залежнасць ад суседзяў — вось прычыны, дзякуючы якім, кажуць, адпадае надзея на зьдзейсьненьне незалежнасці. Імкнуцца пры гэтых варунках да незалежнасьці і зьвертаць на гэтую справу энэргію народу рэч, бытцым, безнадзейная, і — знача, шкодная. Энергія народу павінна скіроўвацца выключна на арганічную працу ў сфэры культуры і эканомікі, і на асягненьне бліжэйшых мэт ў сфэры палітычнай працы. Такім парадкам родзіцца праграма так зв. «рэальнай палітыкі».

Згодна гэтай праграме, палітыка можа быць дапушчана ў беларускае жыцыіё толькі ў аднэй форме — ў форме прытасоўкі да істнуючага палітычнага ладу і дамаганьняся тых уступак з боку істнуючага ладу, якія могуць забяспечыць нормальнае развіцьце беларускай культуры і эканомікі. Зрабіць гэта можна, бытцым, толькі пры адным варунку — шляхам уваходжання Беларусі ў склад аднэй з суседніх дзяржаў.

Падобнае уваходжанне вызнаецца староннікамі «рэальнай палітыкі» абавязковым яшчэ і з другой прычыны. На шляху зысчэньня Беларускай дзяржавы, акром культурнай і эканамічнай адсталасці яе, лежаць перашкодай тк. зв. «гістарычныя няшчасця». Мова йдзе ў першы чарод аб тым, што Беларусь ляжыць паміж двох вялікіх дзяржаў — Расіяй і Польшчай — нагэтулькі раўняючы з Беларуссю магутнымі, што незалежнасць апошняй ўяўляецца «рэальным палітыкам» больш чым проблематычнай. Географічнае становішча Беларусі, лежачай ня толькі паміж дзьвема мацнейшымі дзяржавамі, але, заразам, паміж дзьвема светавымі культурамі — Усходам і Захадам — падкрэслю гэтую проблематычнасьць. Урэшце, безсупярэчная блізкасць беларускага народу з аднаго боку да Польшчы, з другога — да Расіі і яго рэлігійная падвойнасць, накладаючая на асновядзі сучаснага рэлігійнага змагання і зьмешаньня веры з палітыкай, сваёй адмены пракляцьце — усё гэта прыпыняецца да таго, што думка аб незалежнай Беларусі павінна быць адкінута. Але гэтага мала: паказаныя варункі, па мыслі рэалістаў, пераконваюць у адваротным: замест незалежнасьці Беларусь чакае — і то у бліжэйшай будучыні новае няшчасце, — ў гісторыі яе яшчэ ня бывалае — падзел. Пагроза падзелу вісіць над нашай бацькаўшчынай як дамоклаў меч і гэтую пагрозу трэба адвесці. Згодна праграме рэальнай палітыкі — пазбавіцца ад пагражаючага падзелу можна ў тым жа шляхам — шляхам аб’еднаньня Беларусі з адным са сваіх суседзяў.

Як апошняе слова сваей мудрасці праграма рэальнай палітыкі высоўвае дамаганьне, каб Беларусь увайшла ў склад чужой дзяржавы поўнасцю, — г. зн. са ўсімі сваімі этнаграфічнымі землямі.

Падобная абмяжоўка пытаньня бытцым дае беларускай палітычнай думцы шмат здаровай духовай стравы, і яна павінна выясніць стасунак да Беларусі як Польшчы так і Расіі і тым самым сказаць, з кім з іх Беларусь павінна зьвязаць свой лёс; яна павінна высьцежыць унутраныя узаемаадносіны ў абэдвых гэтых гаспадарствах, высьцежыць іх сілы і слабасці, каб мець магчымасць дабівацца з іх стараны максімум ўступак на сваю карысць; яна павінна злажыць сувязную констытуцыю, апрацаваць свае гарантыі і г. д. Беларускія палітычныя партыі павінны ўзяць самы блізкі ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і прайсці гэткім чынам патрэбную для сябе школу — вось якімі павінны быць заданьня беларускай палітыкі.

Вылажаныя «рэалістычныя» мяркаваньня зьверхне выглядаюць вельмі гладка, але ў істоце сваёй яны тоўпяць ў сабе нявырашаныя і ўпрост забойчыя для іх супярэчнасці. Супярэчнасць заключаецца ў тым, што заклік да аб’еднаньня з суседняй дзяржавай не дае адповедзі на пытаньне: з кім жа, ласне, Беларусь павінна аб’еднацца, каму даручыць сваю будучыну — Расіі ці Польшчы? Мы бачым, што ў пачатку беларускага руху на гэтае пытаньне ня было сталага адказу. Мы бачым, што і цяпер у рожных кутках Беларусі на гэтае пытаньне адказваюць па рожнаму: сімпатыі адных ідуць да Варшавы, сімпатыі другіх — да Масквы. Часта на аснове адных і тых жа данных, часта пад уплывам адных і тых жа падзей, тых і ці іншых захадаў акупацыйных ўлад, пераконаньня ў гэтым пытэньню дыамэтрычна меняюцца і вочы тых, хто працуе з Польшчай пачынаюць зварачацца на ўсход, а вочы тых, хто працуе з Расіяй — зварачацца на захад.

Мы сьмеем думаць, што адказу на гэта пытаньне наагул німа. Яго няможнайсьці ні ў сфэры гістарычнай супольнасці Беларусі з гэтымі абедзьвемі краінамі, ні ў сфэры іх нацыанальнага антаганізму, ні ў сфэры гаспадарчай, ні ў сфэры рэлігійнай. Ня можна знайсьці яго і ў арыхмэтычным падрахоўванню, хто з суседзяў будзе пераможцам, каб пераможцу аддаць сваю руку.

А калі так, калі ня можна адказаць на пытаньне з кім ісьці — дык усё іншае, ў тым ліку асягненьне бліжэйшых мэт, — траціць свой сэнс. Вымога яснага адказу на гэтае пытаньне вырывае з-пад ног рэальных палітыкаў грунт і яны віснуць ў паветры. Ужо дзеля аднаго гэтага мы ня можам пайсьці іх шляхам. Мы ня можам пайсці шляхам іхніх мяркаваньняў яшчэ і таму, што ў зьвязку з немагчымасьцю вырашыць пыганьня — з кім ісьці? — гэтыя мяркаваньня уяўляюць сабой нішто іншае, як самае грубае contradictio in adjecto, самую непрыкрашаную пропаведзь падзелу Беларусі. Тое, чаго так рупліва хочуць пазбавіцца «рэальныя палітыкі», тое самае аккурат і можа мець мейсца. Запраўцы: да чаго апроч падзелу нашай бацькаўшчыны можа давясьці жаданьня адных ўпіхнуць Беларусь у арбіту польскай дзяржаўнасці і жаданьня другіх — упіхнуць яе ў арбіту расійскай дзяржаўнасці? Бачучы гэткае імкненьне і ня ўглядаючы ў беларускім народзе волі да слязістага жьіцьця — абедзьве гэтыя дзяржавы могуць прыйсці толькі да вываду аб патрэбе падзелу Беларусі, чым будуць здаволены і іх інтарэсы і імкненьня беларускіх рэалістаў.

На апошку мы ня можам згадзіцца з заклікамі прытасаваньня да Расіі, ці да Польшчы таму, што гэткія заклікі паніжаюць годнасьць Беларусі, якую годнасць мы павінны ставіць вышэй за ўсе. Мы ня можам зрабіць Беларусь об’етам якога-сь торгу, ня можам углядаць у ей нешта служомнае, другараднае. Гэткія акрэсленьня ня могуць быць нашым Сымвалам веры.

Цікуючы за тым, як пад націскам жалезнага бегу падзей рушыцца гладка прычасаная праграма прытасоўкі і адрынаючы з агідай паніжаючыя заклікі мы на мейсца іх высуваем барацьбу як справу сёняшняга дня. У некаторых момантах сваіх праграма незалежнасці разумеецца неправільна і гэтыя неправільнасьці трэба папярэдзіць.

Перш за ўсе глыбока мыляцца ўсе тыя, хто думае, што барацьба за беларускую незалежнасць ёсьць толькі барацьба палітычная і што гэтая барацьба выключае арганічную прзцу дзеля адраджэньня культуры і эканомікі краю. Спрэчка аб тым, якая з гэтых спраў больш важная, прыпамінае спрэчку аб санях і калёсах — хто з іх больш патрэбны для гаспадаркі. У агромістым працэсе усходжаньня Беларусі на высоты сучаснай цывілізацыі маюць роўную долю ўсе адмены дзейнасці і ў гэтай надзвычайнай справе німа «ні вялікіх ні малых спраў». Асабліва гэта датычыць ідэі дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, якая ідэя ёсьць апошняе слова нашага вызвольнага руху. Дзяржава ня родзіцца як Юнона з галавы Юпітэра і абавязковасць доўгай, упорнай чорнай працы, якую трэба прарабіць для яе нарадзін, — ясна кождаму.

Другое непаразуменне ў тым, што ад праграмы незалежнасьці Беларусі вымагаюць зышчэньня гэтай незалежнасьці на пэўны тэрмін; думаюць, што калі ёсьць пропаведзь за беларускую незалежнасьць, дык знача гэтая незалежнасць можа быць асягнута вось цяпер, вось на гэтых днях. Ставіць пытаньня гэткім чынам знача расплывацца ў сваёй поўнай палітычнай безграматнасьці. Той, хто гэтак робіць не разумее ні духа, ні законаў барацьбы; той, хто ставіць падобныя пытаньня той выяўляе сваю маладушнасць і яму німа мейсца сярод аб’еднаньня верных.

У барацьбе, якая вядзецца беларускім народам за сваю незалежнасьць німа пытаньня — калі гэтая незалежнасьць будзе асягнута? У ёй не падраховуюцца ні хвіліны, ні дні, ні годы змаганьня, ў ей не падраховуюцца і ахвяры, якія кладуцца на яе аўтар. У служэньні высокім ідэалам ні час, ні сілы не граюць ніякай ролі. Сколькі бы часу яно не цягнулося, але пакуль жыва вера ў ідэалы, пакуль у народнай душы гарыць агонь імкненьня да іх — датуль барацьба будзе трываць. Барацьба не шукае для сябе прызнаньня і падзяк, яна ня спыняецца ад сьвядомасьці незначнасьці асягненьняў, — наадварот, чым большыя перашкоды на яе шляху, тым больш у ей энтузыазму, чым далей мэта, тым сільней імкненьне. Барацьба за свой ідэал, за сваю веру — ёсьць вызаў усяму існуючаму і ўжо па аднаму гэтаму яна ня можа шукаць прызнаньня сваёй праваты, а здаволеньне свае яна знайходзіць у сабе самой, у сваей ахвярнасці.

Гэткі дух барацьбы — і гэткім духам дышыць зматаным за незалежнасьць Беларусі. Гэткае змаганьне мае і свае законы. Галоўны закон барацьбы — гэта яе безупыннасць. Ні на год, ні на дзень яна ня можа стрымацца — яна падобна рацэ, якая непрарыўна ад крыніц сваіх аж да усьця. Форма і розмах барацьбы ў рожных варунках могуць выяўляцца па рожнаму: яна можа то успыхаць, то заціхаць, але унутраная, істотная пэрманэнтнасьць яе — гэта яе закон. Барацьба за ідэал трывае датуль пакуль гарыць і свеціць сам ідэал і гасьне тагды калі гасьне ідэал. Мы ведаем, што канечны ідэал беларускай внзвольчай барацьбы — незалежная Беларусь — ніколі ня можа пагаснуць і таму мы пераконаны, што барацьба за яе будзе трываць да тэй пары, пакуль яна ня будзе асягнута.

Прыведзяныя мяркаваньня у пэўнай меры тлумачаць праграму незалежнасьці Беларусі, як чароднай практычнай працы.

У гэтым сэнсе яна ёсьць правільна зразумелая і правільна пастаўленая мэта беларускага адражэнчага руху і правільна акрэсляны шлях дасягненьня гэтай мэты. Вызнаваць праграму незалежнасьці Беларусі знача прызнаваць, што гэтая незалежнасьць ёсьць ня толькі нешта пажаданае, але заразам, што гэта ёсьць нешта неўнікнёнае, што гэта есць абавязковы вынік таго нацыанальнага абуджаньня, якім ахоплен цяпер беларускі народ. Ня трэба думаць, што яна збудзецца абавязкова «заўтра», але разам з тым ня можна думаць, што прыход яе — справа якойсь неакрэсленай будучыны. Вызнаваць незалежнасьць Беларусі толькі ў ідэі, «для будучыны» знача вызнаваць яе, ласьне, у прынцыпе, углядаць у ей якую-сь тэорытычную абстракцыю, пазбаўляную конкрэтнага жыцьцёвага значэньня. Такое вызнаньне прыпамінае з аднаго боку паганіна, які пакланяецца свайму богу-балвану толькі ў мінуты патрэбы і трымае яго ў звычайны час у куту і забыцьці; а з другога боку — яно сьведчыць аб непрабудным разуменьні стасунку чалавека да яго ідэалу. Вызнаць незалежнасьць Беларусі і паставіць гэтае вызнаньне ў старану — гэтага мала. «Вера без дзеяньня мёртва ёсьць» — кождая вера вымагае барацьбы за яе. Без барацьбы, без працы мы ніколі не прыблізім ідэалу да сябе; мы дабьемся гэтага толькі пры варунку, калі зробім служэнне нашаму ідэалу сваім штодзённым абавязкам.

Нам могуць сказаць, што служэнне ідэалу незалежнасці можа адбывацца ня толькі ў форме палітычнай барацьбы, але так сама і ў форме культурнай, эканамічнай і ўселякай іншай дзейнасці. Мы з гэтым і не спрачаемся. Мы хочам толькі адзначыць, што заклікі да арганічнай працы чамусьці робяцца прывілеям староньнікаў рэальнай палітыкі, дзякуючы чаму сваю згубную гегемонію апошнія апіраюць на якбы сваяцтве сваім з усімі тымі, хто працуе на культурнай ніве.

Гэткае «незаконнае сужывецтва» двох сіл нашага адраджэння, з якіх адна істотна карысна, а другая — істотна ганебна, павінна кончыцца. Добрае ад благога павінна адасобіцца. Трэба зразумець, што праграмма арганічнай працы можа быць зьвязана толькі з праграмай незалежнасці, што толькі ў рамках незалежнасьці можа вясьціся гэтая праца.

Мэта незалежнасці павінна быць пастаўлена ясна і выразна як загадны імпэратыў для кождага свядомага беларускага дзеяча. Асабліва-ж ясна і выразіста яна павінна быць пастаўлена ў сфэры беларускай палітыкі. Ня трэба думаць, што вялікасць пастаўленай мэты можа ўплыць дрэнна на разьвіцьцё беларускага руху. нгго яна можа забіць у народных масах пачуцьцё рэальнага. Наадварот, — вялікасць мэты ёсць галоўнейшы варунак перэтварэнькя народных мас З пачатку пасыўнага — у актыўны, ёсць спосаб падняць яе на чын, ёсьць адзіная магчымасць пазбавіць народ мадзеньня, рабскай паслухмянасці, тхнуць у яго дух павагі да самаго сябе. Вялікасць мэты, якую ставіць праграма незалежнасьці, есць выражэньне веры ў беларускі народ, у яго творчыя сілы і разам з тым, гэта ёсць вымога максімальных асягненьняў ва ўсіх дзедзінах народнага жыцьця. Не лагодная прытасоўка да існуючага, а цьвёрдае імкненне да павіннага — вось што паслужыць найлепшай гарантыяй буйнага розквіту беларускай нацыянальнай свядомасці, а разам з ей — і ўсяго іншага. Пропаганда пакорнасці ёсць хвальства слабасці, пропаганда паўстаньня — ёсьць апотэоза сілы. І гэта пры ўсіх варунках, ва ўсе часы. Ў вызвольчым святым змаганьні ня трэба рабіць толькі аднэй абмылкі — ня можна будзіць у народзе злудных надзей на хуткасць і лёгкасць перамогі. Лішні оптымізм у большасці выпадкаў можа сыграць такую-ж негатыўную ролю, як і лішні пэсымізм. Агністы энтузыазм веры павінен быць замкнут у рамкі сцюдзёнага разрахунку, барацьба павінна быць мэтодычнай, яна не павінна быць бунтам.

Дасьпеваньня беларускага народу да незалежнага дзяржаўнага істнаваньня павінна йсці ласьне гэтым шляхам барацьбы, а не шляхам уходжаньня Беларусі ў склад мацнейшай суседняй дзяржавы. Мы за ніякую цану ня можам згадзіцца з тым, што заданьнем беларускай палітыкі ёсць пропаганда еднаньня Беларусі з Расіяй ці з Польшчай, ці то ў форме аўтаноміі, ці то ў форме фэдэрацыі. Мы можам разглядаць гэтыя формы толькі як панаваньня на беларускай зямлі чужой сілы, прыдушыўшай волю народу да незалежнаеьці, ці як часовы кампраміс, выкліканый перамогай, ў барацьбе за тую-ж незалежнасць. Мы ня можам гадзіцца наперад з гэтай перамогай, будзем заўсёды заклікі да аўтаноміі-фэдэрацыі лічыць самым страшным ударам па беларускаму адраджэнню.

Барацьба за незалежнасць Беларусі павінна трываць безупынна што дня да самага апошняга моманту. Аканчальнае заданьне гэтай барацьбы павінна стаяць прад народнай свядомасцю ва ўсей сваей вялікасці, ва ўсей сваей абавязковасці. Думка народу павінна быць скіравана ласьне сюды — на адшуканьне карацейшых сьцежак, пэўнейшых спосабаў для іх асягненыія. Гэтае шуканьне карацейшых сьцежак, паўнейшых спосабаў іх асягненьня, гэтая барацьба павінны адбывацца ў першую чаргу ў дзедзіне палітычнай, бо толькі ў гэтай дзедзіне канечныя заданьня могуць быць далей найбольш рэальны, толькі тут да іх можна падыйсьці і іх адчуць найбольш безпасярэдна. Дзеля гэтага — прапаганда незалежнасьці Беларусі ў шырокіх народных массах, тлумачэньне неўнікненнасьці яе прыходу, закліканьне народу ісьці на змаганьне за гэтую незалежнасьць і класьці за яе ахвяры — вось нашае чарговае заданьне.

Калі трэба прыклады для больш акуратнага акрэсьленьня нашага становішча, дык мы можам знайсьці іх у становішчы соцыалістычных партый. Тут так сама німа адказу калі прыйдзе царства раўнасьці і справядлівасьці, якога яны чакаюць і за якія гінуць сотні і тысячы яе змагароў; тут так сама німа ні прызнаньня, ні ўдзячнасці ў барацьбе — сьвядомасьць павінна служыць і прызнаньнем і благаслаўленьнем; тут так сама робяцца «малыя справы» і арганічная работа, але усё гэта падпарадкавана канцоваму ідэалу, які кіруе ўсім рухам. Сіла соцыалістычных партый і ёсьць у тым, што яны маюць цьвёрда зазначаную мэту і правільна выбраны шлях да яе. У тым жа павінна ляжаць і нашая сіла.

Мы ня склонны думаць, што асягненьня беларускай незалежнасьці ёсьць справа доўгага часу. Пасьля Вялікай Вайны сьвет зрушыўся з сваіх астой і наша эпоха ёсьць эпоха небывалай руйнацыі і небывалага будаваньня. Перажываная намі эпоха адкрывае прад усімі паняволенымі народамі, ў тым ліку прад Беларуссю, самыя сьмелыя магчымасьці. У такія часы рост палітычнай сьвядомасьці — надзвычай хуткі — год рэвалюцыі раўняецца ў гэтым сенсе дзесяці, а мо’ і больш гадам супакою, хто ведае як уложацца лёсы усходу Эўропы і ці ня суджана нашым вачам убачыць усход сонца беларускай свабоды. Ня верыць у гэту магчымасьць, не чакаць штодня гэгага ўсходу могуць толькі тыя, хто ня верыць у творчыя сілы Рэвалюцыі, хто ня верыць у беларускі народ.

Але незалежна ад таго, каму суджана ўбачыць асвабоджэную Беларусь, — нам, сучаснікам, ці нашым нашчадкам — сьцяг незалежнасьці, дадзены нам чатыры гады таму назад, трэба трымаць высока і моцна і цяпер, не зважаючы ні на гойканьне і галёканне нашых ворагаў, ні на кплівыя усьмешкі нашых бытцым прыяцелеў, ні на насуваючыйся на нас дзевяты вал гістарычных пагроз. Бо толькі з гэтым сьцягам у руках Беларусь можа ськінуць кандалы няволі.