Не калі, а як
Публіцыстыка
Аўтар: Мікалай Шкялёнак
1942 год
Крыніца: Газэта «Новая Дарога», № 24, 6 верасьня 1942 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ КАЛІ, А ЯК

Калі 1 верасьня 1939 г. загрымелі першыя стрэлы на б. польска-нямецкай граніцы, усім было ясна, што пачынаецца нябывалае ў гісторыі народаў змаганьне, якое агарне ўвесь сьвет.

Толькі людзям палітычна зусім нявырабленым магло здавацца, што канфлікт неяк злёкалізуецца й спакойнае шыцьцё йзноў неўзабаве вернецца…

Мы, Беларусы, прывіталі гэтыя першыя гарматнія стрэлы з вялікай радасьцю й надзеяй. Разбуралі яны тую турму, каторую нам старанна будавалі нашыя заходнія і ўсходнія «апякуны».

Мы ведалі, што надыходзячыя падзеі паставяць перад намі вялікія заданьні да выкананьня, што яны прынясуць нам вельмі многа зьнішчэньня, гора, што яны страсануць усёй нашай нацыянальнай істотай так, як мо’ гэтага ніколі ня было, але з гэтым мы гадзіліся, бо было ясным, што толькі пасьля разбурэньня гэтае турмы, мы маглі скіраваць нашае жыцьцё на ўласны, нашымі нацыянальнымі мэтамі дыктаваны, шлях.

Так вялікія пераломныя хвіліны могуць рашыць і належна выкарыстаць толькі людзі, наторыя маюць ідэю, інакш кажучы, ведаюць, куды яны йдуць.

Хто гэтае ідэі ня мае, жыве з дня на дзень, выбірае такія ходы, каб якнайменш ударыцца, каб як-небудзь ратаваць свой асабісты быт і дачакацца канца буры, той у падобныя мамэнты ёсьць чалавекам, запраўды, няшчасным.

Ходы гэтыя будуць штораз цямнейшымі, вузейшымі. А самае галоўнае, ён ня ведае, куды йдзе, дзе канец і які сэнс, наагул, маюць усе ягоныя цярпеньні. Сучаснае прадстаўляецца яму трагічным, будучыня няпэўнай, безнадзейнай.

Вось-жа нажаль, у гэты пераломны мамэнт у нас ёсьць вельмі многа такіх, каторыя гэтае ідэі ня маюць, або каторыя яшчэ ня могуць поўнасьцю яе ўцяміць.

Гэтых людзей можна адразу пазнаць пасьля мінутнае гутаркі з імі. Ад іх заўсёды пачуеце пытаньне:

— Ах, калі гэта ўсё скончыцца. Так усё надаела…

Мы ня дзівімся, што ім усё надаела. І таму для іх абы канец, абы прыйшло нешто новае, можа яно будзе шчасьлівейшае… Хтось можа будзе такім добрым, такім вялікадумным, што нарэшце дасьць ім так жаданы супакой, ну й, зразумела, чаканы прыпынак. А дзеля таго, што яны ня ведаюць, скуль выйдзе гэтая жаданая здань, дык і страюцца ад усяго быць якнайдалей, каб гэтай здані чымколечы не спракудзіцца…

Бяда для таго грамадзянства, у якім ёсьць многа гэткага роду людзей. Бо ў сучасны мамэнт гэта нішто іншае, як сьмяцьцё, гной, і яны будуць выкарыстаны іншымі толькі, як сьмяцьцё й гной. Кончыліся тыя часы, калі ім «з натуры» павінны былі быць загварантаваны нейкія «натуральныя» правы, як стварэньням, маючым людзкую істоту.

Сяньня кожны Беларус павінен быць палітыкам прынамся ў тым скромным засягу, каб разумець сэнс перажываных сьветам, Эўропай і іншым народам, падзеяў. Сяньня нас усіх менш павінна цікавіць пытаньне — калі гэта ўсё павінна скончыцца, а толькі як усё павінна скончыцца.

Час ведаць, што канец сучаснае вайны павінен прынесьці й нам перамогу, г. зн. зьдзейсьненьне нашых нацыянальных мэтаў. Бо калі гэтага ня будзе, дык ніякая здань нас не ратуе, Калі перамогуць нашыя ворагі, дык мы ня то што ня будзем мець якіхсь «само праз сябе» зразумелых правоў на йснаваньне, але будзем проста фізычна зьнішчаны. Ворагам нашым патрэбная наша зямля, а ня мы. Уся бальшавіцка-жыдоўская прантыеа праз увесь час, а польская ў апошніх гадох, выразна ўжо імкнуліся да гэтае мэты. Чаго-ж можна было-б чакаць ад іх цяпер у тым непраўдападобным прыпадку, калі-б яны да нас вярнуліся?

Вось чаму Беларус — ныцік, або згаісты, сяньня ёсьць мімаволі ціхім супольнікам польскіх, або бальшавіцкіх цёмных сілаў. Апошнім ідзе, галоўна, аб тое, каб гэткіх людзей між намі было якнайбольш.

Але мы павінны гэта папярэдзіць. Кожны з нас павінен знайсьці, або вырабіць у сабе даволі палітычнае інтэлігэнцыі, каб на пытаньне свайго цёмнага родзіча — калі гэта ўсё снончыцца, умеў адказаць: — гэта няважна, калі вайна скончыцца: важна, што яна павінна для нас скончыцца памысна.

М. Ш.

(«Раніца»)