Не на тое Бог стварыў…
Не на тое Бог стварыў… Песня Аўтар: Ян Чачот Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html |
Не на тое Бог стварыў,
Каб ты толькі еў і піў,
Але штобы працаваў,
Баранаваў і араў.
Ў поле, ў поле, дзетанькі,
Ў поле, ў поле, дзеванькі!
Поле хлеба нам нясе,
Поле здароўе дае;
Каб ты ў полі не рабіў,
Не еў бы ты, ані піў.
Ў поле, ў поле, дзетанькі,
Ў поле, ў поле, дзеванькі!
Будзь здарова, жонанька,
Ўзышло міла соненька,
Годзе, дзеткі, годзе спаць,
Трэба араць, сеяць, жаць.
Ў поле, ў поле, дзетанькі,
Ў поле, ў поле дзеванькі!