Не памятаю: дзень быў ці ноч…

Не памятаю: дзень быў ці ноч...
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
Крыніца: http://old.knihi.com/bk/zylka/zylka1.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 * * *

Не памятаю: дзень быў ці ноч,
Я спаў, як усе, салодка, бесклапотна,
І сны былі вясёлы і ружовы,
бы дзеўчынкі маёвы лёгкі ўбор.
І самаўпэўнены, што я
верх дасканаласці і цар стварэнняў,
і быццам не гучыць нічога так прыгожа
і горда, як імя: чалавек.
Не ведаю, ці другі быў бы сон,
але ў самую блажэнную мінуту
самаздаволенасці -
штурхач, у меру лёгкі і ў меру
непрыемны, разбудзіў мяне.
Салодка пазяхаючы,
прачнуўшыся нагэтулькі,
каб разбіраць наўкол сябе прадметы,
убачыў юнака, нібы знаёмага,
але калі і дзе было спатканне
і як яго імя - не памяталася.
«Bonjour»1, - схіліў ён з лёгкаю
усмешкай галаву.
Я адказаў з дасадаю: - «Па-перш,
даволі рана шчэ, каб з днём вітаць,
затым, па-другое, я заняты спаннем
і не прымаю,
нарэшце, - які няверны спосаб
разбуджвання...

(?)