Не радуйся, клён да ясення

Не радуйся, клён да ясення
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не радуйся, клён да ясення,
Не к табе ідуць дзеўкі красныя,
Не табе нясуць яешні смашныя,
Гарэлку горкую, скрыпку звонкую.
Ай, люлі, ай, люлі!
Ай, люлі, люлі, люлі!

Ты радуйся, белая бяроза,
К табе ідуць дзеўкі красныя,
Табе нясуць яешні смашныя,
Гарэлку горкую, скрыпку звонкую.
Ай, люлі, ай, люлі!
Ай, люлі, люлі, люлі!

Дух да Троіца — дзеўкам зборышча,
А святы Ілля — дзеўкам разбор!
Ай, люлі, ай, люлі!
Ай, люлі, люлі, люлі!

(Запісана: 306. Шейн. Материалы, с. 186—187, № 180. Зап. ў Духаўшчынскім павеце Смаленскай губ.)