Не ў гучнай бяседзе пры піве і мёдзе…
Не ў гучнай бяседзе пры піве і мёдзе... Аўтар: Алесь Мілюць Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 329 |
Не ў гучнай бяседзе пры піве і мёдзе
Спаткаеш ты друга сабе,
А ў горкай нядолі, ў пакуце і болі,
Хто з помаччу прыйдзе к табе…
Бо ў гучным настроі,
пры хмельным напоі,
Знай — кожны глядзіць за сябе…
У горы ж заклятым
і другам і братам
Усякі ўжо будзе табе.