Новы мост
Аўтар: Мікола Сурначоў
1943
Крыніца: http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=25644-1.pdf

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Як колісь, гонячыся хваляй
За параходамі наўсцяж,
Ізноў ты, вецер, з сіняй далі
Палошчаш апусцелы пляж.
Кідаешся, як вал, на піхты,
На залатыя каштаны.
Не гні дадолу ў гневе іх ты,
Хай дачакаюцца вясны.
Вясна цяпер не за гарамі, —
Ты бачыш, за Дняпро, наўпрост,
Шляхі пракладваем штыкамі
І пад агнём наводзім мост.
Той мост лёг на маю радзіму,
І чую, бачу я праз стэп,
Як каласіцца шнур азімых,
Як налівае важкі хлеб.

1943

4-ты Украінскі фронт