Новы шлях (1933)/1933/1/Новы шлях

(Пасля перасылкі з Новы шлях (Казлоўскі, 1933))
Кліч волі Новы шлях
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1933 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 1 ад 25.XI.1933 г., б. 5
Пратэст
Іншыя публікацыі гэтага твора: Новы шлях.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





НОВЫ ШЛЯХ


З духовай кволасьці, з вяковае няволі,
З прыгону страшнага і з мляўкага быцьця —
Устане ўсёткі нам дух моцнай нашай волі,
Каб захапіць, вясьці да дзейнага жыцьця.

Адзене ў вопратку бадзёрасьці вясёлай,
Ўвалье амбіцыю ў народны ціхі дух;
Пакору вырве нам—адзнаку волі кволай
І уступлівасьці разгоніць ўвесь задух.

І ўзварухнецца люд, паднімецца на ногі,
І пойдзе волатам да дзейнага жыцьця,
І працярэбіць ўсе паросшыя дарогі;
Ачысьціць сьцежкі ўсе ад бруду і сьмяцьця.

І з песьняй вольнаю і з воляю няўхільнай
На новы ўзыйдзе ён прачышчаны свой шлях.
Змаганьнем, працаю, бадзёрым духам сільным
Ён незалежнасьці падніме горда сьцяг.


Казлоўшчык