Новы шлях (1933)/1934/1/Будзеш незалежнай

Не паддавацца! Будзеш незалежнай
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1934 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 1 (3) ад 15.II.1934 г., б. 5
Вясна 1934 г.
Іншыя публікацыі гэтага твора: Будзеш незалежнай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





БУДЗЕШ НЕЗАЛЕЖНАЙ


Няшчасныя дзеі цябе гартавалі
І сілу давалі ў нядолі бязменнай—
Ты мусіш паўстаці мацнейшай ад сталі,
І быць Незалежнай.
Хаця-б Цябе пекла ўсе сілы тапталі,
Трымалі ў няволі рукою жалезнай—
Ты мусіш паўстаці мацнейшай ад сталі,
І быць Незалежнай.
Раней ці пазьней, Ты зьбярэш свае роты
І пойдзеш у бой аканчальны, вызвольны.
Тады сьвет пачуе маланкі—грымоты
З пяруноў, што пусьціць народ паднявольны
І злыдняўску страшну пачуе сьвет зьвягу,
І зьдзіўлена ўбачыць працоўных адвагу,
Што сьцяг свой крывавы адважна паднялі
І пліту няволі звалілі жалезну.
Тады Ты паўстанеш мацнейшай ад сталі,
Каб быць незалежнай.


Казлоўшчык