Новы шлях (1933)/1934/4/Уздым волі

Вясна 1934 г. Уздым волі
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1934 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 4 (6) ад 18.VII.1934 г., б. 4
Трымаймася горда
Іншыя публікацыі гэтага твора: Уздым волі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Уздым волі


Калі ўсё ломіцца ўнутры,
Маўкне пабеды веры—
Надзеяй мляўкасьць ты сатры
І ня шукай больш меры.

Ў разсудку зломленым тваім
На чыны ўздыму волі.
Змаганьне ў імпаце сваім
Ня мерай ты ніколі.

Сумлівы, трэзвасьць... а пашто?
Каб больш нас брала роспач?!
Хоць чын наш быў-бы нінашто —
У барацьбе ёсьць роскаш.

Маўчыць ці б’е ў душы журба —
Нам путы трэба скінуць.
Ляпей сьмяротна барацьба,
Чымся ляжачым згінуць.

Дык хай ляціць бадзёры ўздым
Над Краем громам крыкне,
Разьвее ўвесь няволі дым.
Хай вораг ўжо прывыкне.

Нас бачыць стойкіх ў барацьбе,
Ня знаўшых болю, страху,
Чужых той жаласнай мальбе
І мляўкасьці, і жаху.


Казлоўшчык.