Нота РНМ БНР народнаму камісару міжнародных справаў РСФСР (25 красавіка 1920)
Нота Рады Народных Міністраў БНР народнаму камісару міжнародных справаў РСФСР Дакумант Аўтар: Рада Народных Міністраў БНР 25 красавіка 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 725-726 |
Машынапісныя копіі ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 7 аркуш 62; фонд 582 вопіс 1 справа 11 аркуш 70; фонд 582 вопіс 1 справа 11 аркуш 71; фонд 582 вопіс 1 справа 11 аркуш 72; фонд 582 вопіс 1 справа 11 аркуш 73; фонд 582 вопіс 1 справа 51 аркуш 118. Рукапісная копія Вацлава Ластоўскага тамсама: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 99 |
Б.Н.Р.
25.IV.20
№184
Грамадзяніну
Народнаму Камісару Міжнародных спраў
Расейскай Соцыалістычнай
Фэдэратыўнай Радавай Рэспублікі
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі у асобе Рады Народных Міністраў, шчыра жадаючы устанавіць добрасуседзкіе адносіны з Урадам і Народам Расейскай Соцыалістычнай Фэдэратыўнай Радавай Рэспублікі і спыніць непаразуменьня, якіе цягнуцца у працягу двох с паловай гадоў паміж Беларусьсю і Расеяй і гразяць, у прыпадку нарушэньня сувэрэнных правоў Беларускаго Народу і заключэньня праз голаву Беларусі міру с Польшчай, выліцца у новые, больш вострые і варожые адносіны паміж абодвымі народамі, — гэтым прапануе Радзе Народных Камісароў вызнаць Незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі у яе этнографічных межах і прыступіць да міравых перэгавораў.
Пасьля атрыманьня належнаго адказу Урад Беларускай Народнай Рэспублікі паведаміць Раду Народных Камісароў аб складзе міравой дэлегацыі і мейсцы міравых перэгавораў.
Старшыня Рады Народных Міністроў
За Міністра Міжнародных Спрау
Кіраўнік Канцэлярыі Рады Н. М.