Няхай даюць мне горы залатыя…
Няхай даюць мне горы залатыя... Аўтар: Алесь Мілюць 1929 Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 313 |
Няхай даюць мне горы залатыя
І рэкі він, што льюцца цераз край...
Хай абяцаюць роскашы зямныя,
Багацця моц... Няхай нябесны рай...
Я родных слоў, народу, краю й волі
Не здраджу, не прадам нідзе й ніколі!..
15 лютага 1929 г.