Ня ный! Ня плач!
Ня ный! Ня плач! (Братам Заходняй Беларусі) Верш Аўтар: Кастусь Езавітаў 12 лютага 1925 Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/2442 |
Ня ный! Ня плач!
Ня дзіва сьвету сьлёзы:
Цэлы акіян праліў ён сам!
Тапор і нож вайстры
Рабі дубіну ты зь бярозы,
Гвалтоўнікаў забі і выкінь цела псам!
Ня ный! Ня плач!
Сьлязою не адхіліш рук зладзея.
Румзаку-сьлюнцяя ня будзе шкадаваць.
Дубіна, нож, тапор — вось дзе твая надзея!
Бі, рэж, палі!
Хай хаты ворагаў з гараць!
Ня ный! Ня плач!
У страху не крычы.
Вазьме жуда — маўчы!
У катаў выжмі плач!
Хай з дрожжу сьвету пракрычаць:
«Паўсталі крывічы!»
Тады пачнуць нас шанаваць.
Тады людзьмі нас будуць зваць!
Ня ный! Ня плач!
(12 лютага 1925 г. Рыская турма)