Ня тая залатоўка
Проза
Аўтар: Францішак Умястоўскі
1927 год
Крыніца: Часопіс «Беларускі Дзень», № 7, 14 красавіка 1927 г., б. 6

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ня тая залатоўка.

Жыў у мястэчву чыноўнік, вялікі хаборнік. Бывала гаварыць нават ня хоча з чалавекам, калі той ня дасьць яму залатоўкі. Ён за за быле што чапляўся да людзей, і дзіў з іх грошы, як баба малако з дойнай каровы.

Ажно здарылася з ім няшчасьце: пайшоў купацца, наплыў на глыбіню і пачаў тануць.

— Чалавек тоне, ратуйце, лодку давайце! — крычалі людзі.

Якраз у той час праходзіў блізка стары Янкель, які не адну сваю залатоўку з болем у сэрцы мусіў апусьціць у заграбушчую запу хаборніка.

— Ша, ша! чаго крычаць? — пацікавіўся Яннель.

— Ды як вя крычаць, чалавек тоне, — азваліся людзі.

— Яні чалавек?

— Ды наш хаборнік.

— Дык навошта гэты крык, навошта лодка? — адказаў Янкель: — пакажэце яму хутчэй залатоўку, дык ён сам выплывець.

Заварушыліся людзі, давай па кішанёх шукаць залатоўкі, але не знайшлі, бо кішані іх былі пустыя.

— Трэба ў яго пашукаць, — азваўся нейкі дагадлівы. І апусьціўшы руку у порткі хаборніка, пакінутыя на беразе, выцягнуў з яго кішані цэлую жменю грошай.

— Гэй, хаборнік, хадзі сюды, мает табе залатоўву! — пачалі клікаць яго людзі.

Але хаборнік ня выплываў.

— На гэныя залатоўкі ня выплываець, — адказаў усьмяхаючыся Янкель, бо ласы ён толкьі на залатоўкі з чужой кішані.

І праўду казаў Янкель: ня выплыў хаборнік — пайшоў на дно

Д. П.