Ой, а красна-красна ды калінка ў лузях

Ой, а красна-красна ды калінка ў лузях
Народная песня
Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Беларуская калядка, запісаная Ларысай Зыкавай у 1989 г. у в. Старае Сяло Глускага раёна Магілёўскай вобл. // Л. Зыкава. Песні Магілёўшчыны. Магілёў, 1995. № 3. Калядная.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ой, а красна-красна ды калінка ў лузях.
Святы вечар(ы), доб(а)рым(ы) людзь… [ям].[1]
Ой, а красней таго наша(й) дзевачкі.
Па двару пахадзіла — ўвесь двор скрасіла.
Зышла на гані — гані заззялі.
Ўвайшла ў сені — чаравічкі зарыпелі.
Увайшла ў хату — ў хаце быяры.
Ў хаце баяры кубачкі стаўлялі.
Кубачкі паднялі да дзевачку путаюць.
— Ці ты цыроўна, ці ты каралёўна?
— Простага мужыка(й) я люба дачка.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.