Ой, не радасна шуміць дуброва…

Ой, не радасна шуміць дуброва…
Верш
Аўтар: Валеры Маракоў
1925
Крыніца: Савец. Беларусь. – 1925. – 1 лістап. – С. 5.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 * * *
Ой, не радасна шумiць дуброва,
Не смяецца шэрае сяло,
Толькi вецер буйна-чарнабровы
Кiнуў радасць маладняцкiх слоў.

Кiнуў радасць... Ў волаце клакоча
I цалуе дрэў сiнеючы агонь,
Не глядзiць, што неба хмурыць вочы,
Пралiвае слёзы на пусты загон.

Што яму? — У слёзных перабоях
Вельмi многа чуецца тугi,
Але ён нястрымнай барацьбою
Абнiмае ў песнi небасхiл.

I злуе пажоўклая дуброва,
Апусцiўшы нiзка галаву,
Што сукенку дрэў яе агнёвых
Гэты вецер скiнуў у траву.