Ой, у полі вецер вее… (Каганец)

Ой, у полі вецер вее...
Верш
Аўтар: Карусь Каганец
Крыніца: https://knihi.com/Karus_Kahaniec/Oj,_u_poli_viecier_vieje.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ой, у полі вецер вее,
Маё сэрца чагось млее.
Паняволі аж прыстанеш,
Сваю любу як згадаеш.
Ой, заўсёды так бывае,
Калі верна хто кахае,
Што сваею меркай мерыць:
Гляне дзеўка і то верыць,
Што не чужа яму ёна,
Хоць другому нарачона.

1 кветня 1894 г.