Ой, у садочку цвіла лілея…

Ой, у садочку цвіла лілея...
Песня
Крыніца:

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Ой, у садочку цвіла лілея,
Дажала жыта старшая жнея.
          Збор жыта, збор!

Па нашым полі беглі лябёдкі,
Дажалі жыта красны малодкі.
          Збор жыта, збор!

Па нашым полі беглі ягняты,
Дажалі жыта красны дзяўчаты.
          Збор жыта, збор!

А наш вяночак не па такому,
Кожны каласочак па залатому.
          Збор жыта, збор!

Каб мы здаровы жытка спажывалі
І год шчаслівы зноў дачакалі.
          Збор жыта, збор!

Засцілай, маці, сталы і лавы,
Бо да цябе ідзе госць небывалы.
          Збор жыта, збор!