Ой, чые то людзі піён і гуляён?..
Ой, чые то людзі піён і гуляён?.. Песня Аўтар: Ян Чачот Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html |
«Ой, чые то людзі піён і гуляён?
Пана Хрэптавіча, бо пенёндзы маён.
Пана Хрэптавіча ліповы вуліцэ,
А цэлы палетак пшаніцаю цвіце».
Пана Хрэптавіча мужыкі харошы,
Вясёлы, адзеты да і не без грошы.
У нас Аляшкевіч, Монічы, Гуляры,
Маюць і чырвонцы, рублі і таляры.
Мы панам шчаслівы! Да Бога заклічам:
Дай век доўгі жыці з нашым Хрэптавічам!