Ой сівы конь бяжыць
Ой сівы конь бяжыць Песня Крыніца: Беларуска-ўкраінская народная песня.
|
Ой сівы конь бяжыць
На ім бела грыва
Ой спадабалася
Ой спадабалася
Мне тая дзяўчына
Ня так та дзяўчына
Як яе лічанька
Ой падай дзяўчына
Ой падай дзяўчына
На коня ручаньку
Рукі не падала
Тры словы сказала
Няхай бы я жыла
Няхай бы я жыла
Кахання не знала
Бо тое каханне
Звячора да рання
Як сонейка ўзыйдзе
Як сонейка ўзыйдзе
Каханне разыйдзе
Паўтор 1.
Глядзіце таксама
правіць- Ой чий то Кінь стоїть — Ukrainian version
- Czyj to konik stoi — польскі пераклад