Безназоўнае (1925)/… О так!..

… О так!..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
У вырай
Іншыя публікацыі гэтага твора: О так! Я – пралетар!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




… О так! Я—пролетар!..
Яшчэ учорах раб пакутны —
Сягоньня я зямлі ўладар
І над царамі цар магутны!

Мне бацькаўшчынай цэлы сьвет,
Ад родных ніў я адвярнуўся…
Адно… ня збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сьняцца сны аб Беларусі!