Павей, ветру, па-над ярам… (Шаўчэнка/Колас)

Павей, ветру, па-над ярам...
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Якуб Колас
Крыніца: Кабзар — с. 177

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Павей, ветру, па-над ярам,[1]
Ды нагані чорную хмару,
А каб дожджык пакрапіў,
Сцежкі-дарожкі заліў,
Ды каб людзі не хадзілі,
Майго сына не збудзілі,

У нядзелечку рана ды раненька
Збіралася трамаданька:
І старая і маладая,
Вялікая і малая-
Ды крыніцу вылівала,
Спавітага сына даставала.
Неслі сына перад паны,
Павялі маці ў кайданах.

Што хацелі, то й рабілі,
У труну з сынам палажылі,
Жывой з сынам пахавалі.

Кос-Арал
1848

Зноскі

правіць
  1. Чарнавы накідак карандашом да паэмы Ктытароўна ў альбоме Шаўчэнка.