Пагадненне паміж Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і Рэспублікай Беларусь
Пагадненне паміж Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і Рэспублікай Беларусь адносна стварэння Пераходнага аддзялення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Мінску Дэкларацыя |
Пагадненне паміж Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і Рэспублікай Беларусь адносна стварэння Пераходнага аддзялення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Мінску
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Урад Рэспублікі Беларусь, прымаючы да увагі, што Урад Рэспублікі Беларусь выявіў сваю зацікаўленасць у тым, каб Арганізацыя Аб’яднаных Нацый стварыла Пераходнае аддзяленне ў Мінску з мэтай падтрымкі і замацавання нацыянальных намаганняў, накіраваных на рашэнне найбольш важных праблем эканамічнага развіцця і садзеяння паскпрэнню сацыяльнага прагрэсу і павышэнню ўзроўня жыцця, а таксама з мэтай распаўсюджвання інфармацыі і павышэння дасведчанасці грамадскасці аб ролі і дзейнасці арганізацыі;
беручы да ўвагі, што Урад Рэспублікі Беларусь згодзен забяспечыць усе неабходныя ўмовы для таго, каб Пераходнае аддзяленне мела магчымасць поўнасцю і эфектыўна выконваць свае функцыі, уключаючы свае запланаваныя праграмы работы і любыя звязаныя з гэтым віды дзейнасці, і ажыццяўляць свае мэты ў супрацоўніцтве і каардынацыі з Урадам і народам Рэспублілі Беларусь;
улічваючы, што Урад Рэспублікі Беларусь згодзен прымяняць да Пераходнага адзялення, як арганізацыйнага падраздзялення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, і яго службовых асобаў адпаведныя палажэнні Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб прывілеях і імунітэтах;
жадаючы заключыць пагадненне з мэтай рэгулявання пытанняў, звязаных са стварэннем у Мінску Пераходнага аддзялення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;
у духу дружалюбнага супрацоўніцтва аб наступным:
АРТЫКУЛ 1
правіцьВЫЗНАЧЭННІ
Для мэты сапраўднага Пагаднення прымяняюцца наступныя вызначэнні:
/а/ «Аддзяленне» абазначае Пераходнае аддзяленне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, арганізацыйнае падраздзяленне, праз якое Арганізацыя Аб’яднаных Нацый ажыццяўляе дапамогу і супрацоўніцтва ў рэалізацыі праграм, а таксама галіне грамадскай інфармацыі, яно можа ўключаць дапаможныя аддзяленні на месцах, якія ствараюцца ў краіне;
/б/ «Урад» абазначае Урад Рэспублікі Беларусь;
/в/ «Адпаведныя органы ўлады» абазначае цэнтральныя, мясцовыя і іншыя кампетэнтныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
/г/ «Канвенцыя» абазначае Канвенцыю аб прывілеях і імунітэтах Аб’яднаных Нацый, прынятую Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 13 лютага 1946 г.;
/д/ «Бакі» абазначае Арганізацыю Аб’яднаных Нацый і Урад Рэспублікі Беларусь;
/е/ «Кіраўнік Аддзялення» абазначае службовую асобу, якая ўзначальвае Пераходнае аддзяленне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;
/ж/ «Службовыя асобы Аддзялення» абазначае Кіраўніка Аддзялення і ўсіх яго штатных членаў, незалежна ад нацыяльнасці, нанятых у адпаведнасці з Правіламі і Палажэннямі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб персанале, за выключэннем асоб, набраных на месцах і нанятых на ўмовах пагадзіннай аплаты, як прадугледжана рэзалюцыяй 76/1/ Генеральнай Асамблеі ААН ад 7 снежня 1946 г.;
/з/ «Эксперты ў камандзіроўках па справах Аб’яднаных Нацый» абазначае асоб іншых, чым службовыя асобы Аддзялення ці асобы, якія выконваюць даручэнні ад імя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і якія ажыццяўляюць місіі ў рамках артыкула VI-га і VII-га Канвенцыі;
/і/ «Асобы, якія займаюцца дзейнасцю ад імя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый» абазначае індывідуальных выканаўцаў па кантрактах іншых, чым службовыя асобы, нанятыя Аддзяленнем для выканання ці садзеяння ў выкананні яго праграм або іншай звязанай з гэтым дзейнасцю;
/к/ «Памяшканні Аддзялення» абазначае ўсе памяшканні, занятыя Аддзяленнем або дапаможнымі аддзяленнямі на месцах, уключаючы абсталяванне і збудаванні, прадстаўленыя ў карыстанне ці займаныя, эксплуатуемыя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь і заяўленыя як такія Ураду;
/л/ «ПРААН» абазначае Праграму развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;
/м/ «Арганізацыя» абазначае Арганізацыю Аб’яднаных Нацый;
/н/ «Краіна» абазначае Рэспубліку Беларусь.
АРТЫКУЛ 2
правіцьМЭТА І СФЕРА ДЗЕЙНАСЦІ
Аддзяленне:
1. Супрацоўнічае з Урадам у рэалізацыі праграм дапамогі, накіраваных на садзеянне эканамічнаму развіццю і сацыяльнаму проагрэсу, шляхам правядзення даследаванняў і аналізу эканамічнага становішча і сацыяльных праблем, тэхнічнага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі персаналу і распаўсюджвання інфармацыі.
2. Каардынуе работу ПРААН, УВКБ*, ЮНІСЕФ**, ЮНЕП*** і другіх органаў Арганізацыі ў краіне ў адпаведнасці з прынятымі рэзалюцыямі, рашэннямі, палажэннямі, правіламі і нормамі ААН.
3. Ажыццяўляе іншую дзейнасць, якая можа быць даручана Аддзяленню Генеральным Сакратаром АНН.
4. Пры неаюходнасці органы і праграмы АНН могуць заключацб дадатковыя пагадненні з Урадам Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца да іх праектаў допамогі, як проадугледжана артыкулам 18, прыведзеным ніжэй:
АРТЫКУЛ 3
правіцьЮРЫДЫЧНАЯ АСОБА І ЮРЫДЫЧНАЯ ПРАВАДАЗВОЛЬНАСЦЬ
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, якая дзейнічае праз Аддзяленне, валодае правадазвольнасцю:
/а/ заключаць дагаворы;
/б/ набываць нерухомую маёмасць і распараджацца ёй;
/в/ заводзіць справу ў судзе.
АРТЫКУЛ 4
правіцьПРЫМЯНЕННЕ КАНВЕНЦЫІ
Канвенцыя прымяніма да Аддзялення, яго маёмасці, фондаў і актываў, яго службовых асоб і экспертаў у камандзіроўках по справах Аб’яднаных Нацый у краіне.
АРТЫКУЛ 5
правіцьСТАТУС АДДЗЯЛЕННЯ
1. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый стварае і падтрымлівае Пераходнае аддзяленне ў краіне ў мэтах ажыццяўлення сваей дзейнасці у адпаведнасці з гэтым Пагадненнем ці любымі другімі дадатковымі пагадненнямі, якія упамінаюцца ніжэй у артыкуле 18.
2. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, яе маёмасць, фонды і актывы, дзе б і ў чыім бы распараджэнні яны ні знаходзіліся, карыстаюцца імунітэтам ад любой формы судовага ўмяшання, за выключэннем выпадкаў калі Арганізацыя сама відавочна адмаўляецца ад імунітэту ў якім-небудзь асобным выпадку. Мяркуецца, аднак, што ніякая адмова ад імунітэту не распаўсюджваецца на судова-выканаўчыя меры.
3/а/. Памяшканні аддзялення недатыкальныя. Маёмасць і актывы Аддзялення, дзе б і ў чыім бы распараджэнні яны ні знаходзіліся, не падлягаюць вобыску, рэквізіцыі, канфіскацыі, экспрапрыяцыі і любой другой форме ўмяшання шляхам выканаўчых, адміністрацыйных, судовых ці заканадаўчых дзеянняў.
/б/ Адпаведныя ўлады маюць права ўваходзіць у будынак Аддзялення для выканання якіх-небудзь афіцыйных функцый толькі са спецыяльнага дазволу Кіраўніка Адддзялення і на ўмовах, адобраных ім.
АРТЫКУЛ 6
правіцьФОНДЫ, АКТЫВЫ І ДРУНАЯ МАЁМАСЦЬ АДДЗЯЛЕННЯ
1. Не будучы абмежаваным фінансавым кантролем, рэгламентамі ці мараторыямі любога роду,
Аддзяленне: а/ можа ўтрымліваць і выкарыстоўваць фонды, золата ці вексаля і іншыя дакументы любога роду, якія могуць быць прадметам здзелак, адкрываць і весці рахункі ў любой валюце і ператвараць любую валюту, што знаходзіцца ў іх распараджэнні ў любую другую валюту;
б/ можа перавозіць свае фонды, золата обо валюту з адной краіны ў другую ці ў межах любой краіны, другім арганізацыям абоўстановам сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;
в/ карыстаецца найбольш спрыяльным юрыдычна дастурным абменным курсам для сваіх фінансавых аперацый.
2. Аддзяленне, яго актывы, даходы і другая маёмасць: а/ вызваляюцца ад ўсіх прамых падаткаў, падатку на дабаўленую вартасць, камісій, збораў ці пошлін; мяркуецца, аднак, што Аддзяленне не прэтэндуе на вызваленне ад падаткаў якія фактычна з’яўляюцца платай за камунальныя паслугі і якія прадстаўляюцца дзяржавай ці органам, які знаходзіцца пад дзяржаўным кантролем, па цвёрдай стаўцы ў адпаведнасці з аб’ёмам аказаных паслуг, якія можна канкрэтна вызнвчыць, апісаць і пералічыць;
б/ вызваляецца ад мытных пошлін, імпартных і экспартных забарон і абмежаванняў пры ўвозе і вывазе Аддзяленнем рэчаў для службовага выкарыстання. Мяркуецца, аднак, што рэчы, якія ўвозяцца ў выключэнне з агульных правіл, не будуць прадавацца ў краіне, у якую яны ўвозены інакш як на ўмовах, узгодненых з Урадам;
в/ вызваляецца ад мытных збораў, імпартных і экспартных забарон і абмежаванняў пры ўвозе і вывазе ўласных выданняў.
АРТЫКУЛ 7
правіцьСЛУЖБОВЫЯ АСОБЫ АДДЗЯЛЕННЯ
1. Службовыя асобы аддзялення:
а/ не падлягаюць судовай адказнасці за сказанае ці напісанае імі і за ўсе дзеянні, учыненыя імі ў якасці службовай асобы. Гэты імунітэт сапраўдны і пасля заканчэння тэрміну службы ў Аддзяленні;
б/ вызваляюцца ад падаткаабладання на аклады і ўзнагароды, якія выплочваюцца ім Аддзяленнем;
в/ вызваляюцца ад дзяржаўных службовых павіннасцей;
г/ карыстаюцца імунітэтам, разам са сваімі мужамі, жонкамі і сваякамі, якія знаходзяцца на іх утрыманні, ад іміграцыйных абмежаванняў і ад рэгістрацыі іншаземцаў;
д/ маюць тыя ж прывілеі ў адносінах абмена валюты, якія прадастаўлены службовым асобам адпаведнага рангу, якія ўваходзяць у склад дыпламатычных місій, акрэдытаваных пры Урадзе;
е/ карыстаюцца разам са сваімі мужамі, жонкамі і сваякамі, якія знаходзяцца на іх утрыманні, такімі ж ільготамі па рэпатрыяцыі, якімі карыстаюцца дыпламатычныя прадстаўнікі ў час міжнародных крызісаў;
ж/ маюць права бяспошліннага ўвозу сваёй мэблі, асабістай маёмасці і ўсіх прадметаў дамашняга ўжытку пры першым уступленні на займаную пасаду ў краіне, якая іх прымае;
2. Кіраўнік Аддзялення і другія старшыя службовыя асобы, па дамоўленасці паміж Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і Урадам, карыстаюцца тымі ж прывілеямі і імунітэтам, што прадастаўляюцца Урадам членам дыпламатычных місій адпаведных рангаў. З гэтай мэтай прозвішча Кіраўніка Аддзялення можа быць уключана ў спіс дыпламатычнага корпуса.
3. Службовыя асобы Аддзялення, якія наймаюцца на міжнароднай аснове, дадаткова: а/ маюць права бяспошлінна і без акцызнага збору ўвозіць абмежаваную колькасць пэўных рэчаў для асабістага карыстання ў адпаведнасці з існуючай урадавай пастановай;
б/ маюць права ўвозіць аўтамабіль бяспошлінна і без акцызнага збору, уключаючы падатак на дададзеную вартасць, у адпаведнасці з існуючай урадавай пастановай, якая прымяняецца да членаў дыпламатычных місій адпаведных рангаў.
АРТЫКУЛ 8
правіцьЭКСПЕРТЫ Ў КАМАНДЗІРОЎКАХ ПА СПРАВАХ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ
1. Экспертам у камандзіроўках па справах Аб’яднаных Нацый прадастаўляюцца прывілеі, імунітэты і ўмовы, вызначаныя ў артыкуле VI, раздзелы 22, 23 і ў артыкуле VII, раздзел 26 Канвенцыі.
2. Экспертам у камандзіроўках па справах Аб’яднаных Нацый могуць быць прадастаўлены такія падатковыя прывілеі, імунітэты і ўмовы, якія могуць быць узгоднены паміж Бакамі.
АРТЫКУЛ 9
правіцьАСОБЫ, ЯКІЯ ЗАЙМАЮЦЦА ДЗЕЙНАСЦЮ ДЛЯ АДДЗЯЛЕННЯ
1.Асобы якія займаюцца дзейнвсцю для Аддзялення:
а/ не падлягаюць судовай адказнасці за сказанае ці напісанае імі і за ўсе дзеянні, учыненыя імі ў якасці службовай асобы. Дадзены імунітэт сапраўдны і пасля заканчэння тэрміну службы ў Аддзяленні;
б/ карыстаюцца разам са сваімі мужамі, жонкамі і сваякамі, якія знаходзяцца на іх ўтрыманні, такімі ж ільготамі па рэпатрыяцыі, якімі карыстаюцца дыпламатычныя прадстаўнікі ў час міжнародных крызысаў;
2. З мэтай прадастаўленняў ім магчамасці выконваць свае функцыі незалежна і эфектыўна, асобам, якія аказваюць паслугі Аддзяленню, могуць быць прадастаўлены такія і другія прывілеі, імунітэты і ўмовы, якія як гэта вызначана вышэй ў артыкулах 7 і 8, могуць быць узгоднены паміж Бакамі.
АРТЫКУЛ 10
правіцьПЕРСАНАЛ, ЯКІ НАЙМАЕЦЦА НА МЕСЦАХ З ПАГАДЗІННАЙ АПЛАТАЙ
Персаналу, які наймаецца на месцах, прадастаўляюцца ўсе ўмовы, неабходныя для незалежнага выканання сваіх функцый для Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Умовы найму для асоб, якія наймаюцца на месцах з пагадзіннай аплатай, павінны адпавядаць адпаведным рэзалюцыям, рашэнням, палажэнням, нормам і палітыцы кампетэнтных органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
АРТЫКУЛ 11
правіцьАДМОВА АД ПРЫВІЛЕЙ І ІМУНІТЭТАЎ
Прывілеі і імунітэты прадастаўляюцца згодна гэтаму Пагадненню, службовым асобам у інтарэсах Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а не для іх асабістай выгады. Ггенеральны Сакратар ААН мае права і абавязак адмовіцца ад імкнітэту, прадастаўленага любой службовай асобе, аб якіх ішла гаворка ў артыкулах 7, 8 і 9, у тых выпадках, калі, на яго думку, імунітэт перашкаджае ажыццяўленню правасуддзя і ад яго можна адмовіцца без шкоды для інтарэсаў Аб’яднаных Нацый.
АРТЫКУЛ 12
правіцьУМОВЫ ДЛЯ ПЕРАМЯШЧЭННЯ
1. Службовыя асобы Аддзялення, эксперты ў камандзіроўках па справах Аб’яднаных Нацый і асобы, якія займаюцца дзейнасцю ад імя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, маюць права на:
а/ хуткае вырашэнне і бясплатнае атрыманне віз, ліцэнзій ці дазволу, дзе гэта патрабуецца;
б/ бесперашкодны ўезд і выезд з краіны і перамяшчэнне па краіне ва ўсе месцы сумеснай дзейнасці на адлегласць, неабходную для выканання праграм супрацоўніцтва.
АРТЫКУЛ 13
правіцьУКЛАД УРАДА
1. Урад забяспечвае для Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, па ўзаемнай згодзе і сыходзячы з магчымасцяў:
а/ адпаведныя службовыя памяшканні для Аддзялення, асобныя ці сумесна з арганізацыямі сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;
б/ пакрыццё выдаткаў, звязаных з паштовым, тэлефонным і тэлеграфным абслугоўваннем;
в/ пакрыццё выдаткаў, звязаных з паслугамі на месцах, напрыклад, абсталяваннем, аснашчэннем і абслугоўваннем памяшканняў Аддзялення;
г/ транспарціроўку службовых асоб Аддзялення, экспертаў ці асоб, якія займаюцца дзейнасцю ад імя Арганізацыі, пры выкананні імі службовых функцый у краіне.
2. Урад аказвае таксама садзеянне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый: а/ у пошуку ці прадастаўленні падыходзячых жылых памяшканняў для службовых асоб, якія наймаюцца на міжнароднай аснове, экспертаў у камандзіроўках па справах Аб’яднаных Нацый, ці асоб, якія аказваюць паслугі ад імя Аб’яднаных Нацый;
б/ у мантажы і прадастаўленні камунальных паслуг, напрыклад, вадаправода, электразабеспячэння, каналізацыі, супрацьпажарнай аховы і другіх паслуг для памяшканняў Аддзялення.
АРТЫКУЛ 14
правіцьСРОДКІ СУВЯЗІ
1. Для сваёй афіцыйнай сувязі Арганізацыя Аб’яднаных Нацый карыстаецца не меншым спрыяльным рэжымам, чым той, які Урад прадастаўляе любой другой дыпламатычнай місіі ў пытаннях заснавання і функцыяніравання, прыярытэта, тарыфаў і ставак на паштовыя адпраўленні і тэлеграмы, тэлетайпную, факсімільную, тэлефонную ды іншыя сродкі сувязі, а таксама ў адносінах да тарыфаў, устаноўленых для прэсы, пры перадачы інфармацыі для друку і радыё.
2. Афіцыйная карэспандэнцыя і афіцыйныя паведамленні Аб’яднаных Нацый не падлягаюць цэнзуры. Гэты імунітэт распаўсюджваецца на друкаваную карэспандэнцыю, фатаграфічную і электронную перадачу інфармацыі і іншыя віды сувязі, як гэта можа быць узгоднена паміж Бакамі. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый мае права карыстацца шыфрам, адпраўляць і атрымліваць карэспандэнцыю як праз кур’ераў, так і валіз, прычым яны недатыкальныя і не падвяргаюцца цэнзуры.
3. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый мае права карыстацца радыё і іншымі сродкамі дальняй сувязі на зарэгістраваных ААН частотах і частотах, выдзеленых Урадам для сувязі паміж установамі, як унутры, так і за межамі краіны, у прыватнасці, са штаб-кватэрай ААН у Нью-Ёрку.
АРТЫКУЛ 15
правіцьСЦЯГ, ЭМБЛЕМА І СІМВОЛІКА АРГАНІЗАЦЫІ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый можа вывешваць свой сцяг і/ці эмблему на будынках свайго Аддзялення, службовых аўтамабілях і іншых аб’ектах па ўзгадненні паміж Бакамі. Аўтамабілі, судны і самалёты ААН павінны несці адметную эмблему ААН ці сімволіку, якія павінны быць вядомы Ураду.
АРТЫКУЛ 16
правіцьПАВЕДАМЛЕННЕ
Аддзяленне паведамляе Ураду прозвішчы і катэгорыі сваіх службовых асоб, экспертаў у камандзіроўках па справах Аб’яднаных Нацый, асоб, якія займаюцца дзейнасцю ад імя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, і персаналу, набранага на месцах, а таксама аб любым змяненні ў іх статусе.
АРТЫКУЛ 17
правіцьПАСВЕДЧАННЕ АСОБЫ
1. Урад, па просьбе Кіраўніка Аддзялення, выдае кожнай службовай асобе, эксперту ў камандзіроўках па справах Аб’яднаных Нацый, асобе, якая займаецца дзейнасцю ад імя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, і нанятаму на месцах супрацоўніку /за выключэннем найманых з пагадзіннай аплатай/ адпаведнае пасведчанне асобы.
2. На патрабаванне ўпаўнаважанай службовай асобы Урада, асобы, згаданыя вышэй у параграфе 1, павінны прад’яўляць, але не аддаваць іх пасведчанні асобы.
3. Аддзяленне, пасля заканчэння тэрміну службы супрацоўніка або пераводу яго ў іншае месца службы, забяспечвае своечасовае вяртанне Ураду ўсіх пасведчанняў асобы.
АРТЫКУЛ 18
правіцьДАДАТКОВЫЯ ПАГАДНЕННІ
1. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый ды іншыя яе органы і праграмы могуць заключаць з Урадам дадатковыя пагадненні, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай гэтага Пагаднення ў адносінах умоў, у адпаведнасці з якімі яны садзейнічаюць Ураду ў ажыццяўленні іх адпаведных праектаў.
2. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Урад могуць заключаць любое дадатковае пагадненне, якое абодва Бакі могуць палічыць патрэбным.
АРТЫКУЛ 19
правіцьПРАД’ЯЎЛЕННЕ ІСКАЎ АРГАНІЗАЦЫІ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ
1. Супрацоўніцтва з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па праграмах у адпаведнасці з гэтым Пагадненнем ці любым іншым дадатковым пагадненнем ажыццяўляецца на карысць Урада і народа краіны, і, такім чынам, Урад бярэ на сябе ўсю рызыку ў сувязі з дзейнасцю па сапрўднаму Пагадненню.
2. Урад, у прыватнасці, нясе адказнасць за вядзенне спраў па ўсіх ісках, якія ўзнікаюць у выніку/ ці непасрэдна адносяцца да дзейнасці па гэтаму Пагадненню ці любому другому дадатковаму пагадненню, якія могуць быць прад’яўлены трэцім бокам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, яе службовым асобам, экспертам у камандзіроўках па справах Аб’яднаных Нацый і асобам, якія займаюцца жзейнасцю ад імя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, і ен забячпечвае пакрыцце страты і абарону ў адносінах такіх іскаў, за выключэннем тых выпадкаў, калі Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Урад прыйдуць да пагаднення, што прычынай канкрэтнага іску ці адказнасці з’яўляецца грубая нядбайнасць або наўмыснае парушэнне сваіх абавязкаў.
АРТЫКУЛ 20
правіцьУРЭГУЛЯВАННЕ СПРЭЧАК
Любая спрэчка паміж Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і Урадам, якая адносіцца да тлумачэння і прымянення гэтага Пагаднення ці любога іншага дадатковага пагаднення, якая не ўрэгулявана шляхам перагавораў ці любым іншым узгодненым спосабам, будзе прадастаўлена на разгляд у арбітраж па просьбе любога з Бакоў. Кожны Бок прызначае па адным арбітры, і два прызначаныя такім чынам арбітры вызначаюць трэцяга, які будзе старшынём. Калі на працягу трыццаці /30/ дзён з дня звароту ў арбітраж які-небудзь з Бакоў не прызначыць арбітра, ці калі на працягу пятнаццаці /15/ дзён з моманту прызначэння двух арбітраў трэці арбітр не будзе прызначаны, любы з Бакоў можа звярнуцца з просьбай да Старшыні Міжнароднага суда аб прызначэнні арбітра. Працэдура арбітражу вызначаецца арбітрамі, і расходы па арбітражы нясуць Бакі, як гэта будзе ацэнена арбітрамі. Арбітражнае рашэнне ўтрымлівае выкладанне прычын, на якіх яно заснавана, і прымаецца Бакамі ў якасці канчатковага рашэння спрэчкі.
АРТЫКУЛ 21
правіцьУСТУПЛЕННЕ Ў СІЛУ
Гэта Пагадненне ўступае ў сілу пасля яго падпісання належным чынам упаўнаважанымі прадстаўнікамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Урада.
АРТЫКУЛ 22
правіцьСПЫНЕННЕ ДЗЕЯННЯ
Гэта Пагадненне страчвае сваю сілу праз шэсць месяцаў пасля таго, як любы з Бакоў накіруе другому Боку пісьмовае паведамленне аб сваім рашэнні спыніць дзеянне Пагаднення. Пагадненне, аднак, застаецца ў сіле на працягу такога дадатковага перыяду, які можа быць неабходным для незалежнага спынення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і вырашэння любой спрэчкі паміж Бакамі.
У пацвярджэнне сказанага вышэй ніжэйпадпісаныя належным чынам прызначаны прадстаўнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і адпаведным чынам упаўнаважаны прадстаўнік Урада, падпісалі ад імя Бакоў гэта Пагадненне на англійскай і беларускай мовах. У мэтах тлумачэння і ў выпадку спрэчкі перавагу мае тэкст на англійскай мове.
Аформлена ў Жэневе 15 мая 1992 года.