Падарожнае (у падшэфную)
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1926

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Поле, поле! Гуляе вецер…
Пералескі… І срэбны сьнег…
На марозе жаданьняў вецьце
Заплялося ў бунтоўным сьне.
  Раззлаваліся ёлак атрады…
  Вецер, вецер! Ня рвіся дарма…
  І прагоніць кудлатая радасьць
  З пасівелых палёў туман.
Хутка думак прыстане човен
Да празрыстых дзён-берагоў.
олькі золкі — ружовыя пчолы
Зашнуруюць з усіх бакоў!
  Вось прыехалі. Стала падвода.
  Скрозь па вёсцы відаць агні,
  Бо ўжо радасьць мая — на ўзводзе,
  І на струнах — гудзяць авадні!..