Падарожным, Божанька…
Падарожным, Божанька… Верш Аўтар: Уладзімір Жылка |
* * *
Падарожным, Божанька,
Ды не легка йсці.
Не відаць дарожанька —
Цяжка ў беспуцці.
З тропу, сцежкі роднае
Збіліся дзяды,
І гады нягодныя
Замялі сляды.
А душа мужычая
І да гэтых пор
Па старому звычаю
Моліцца да зор.
Нашы сёстры, мацеркі
Сэрцам у жальбе,
Пацеры у пацеркі
Ніжуць да Цябе.
Над мінучай славаю,
Гучнаю, як звон,
Над вялікай справаю,
Кінутай ў палон.
(?)