Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік/Слоўнік/Аптека

Апрѣль Аптека
Слоўнікавы артыкул (А)
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Арава

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АПТЕКА ж. грэцк. установа дзе прыгатоўваюць і прадаюць лекарствы; зельня, зялейня, зялейнік, -аптэкар, прадавец лекарстваў. Зайдзі ў зялейню, купі зельля, лекарства. Зялейнік ня лечыць, а калечыць. Зеліць, заліць — рабіць выцяг з зёлак пры помачы настаіваньня: Трэба вызаліць у сьпірце карані дзевасілу і націрацца тым золівам. Доктар даў нейкай золіўкі і казаў піць штодзень па лыжцы.