Пад дуду
Пад дуду Верш Аўтар: Юльян Ляскоўскі 1882 |
Дудка мая, дудка! Зайграй ты людзям,
Зайграй братцам родным, грай сваёй сям’і,
Лягчэй будзе сэрцу, лягчэй плыць слязам,
Ой, цяжкія ж слёзы на душы ляглі!
І гора і плачу чалавек зазнае
Ад самай калыскі, ой ды цэлы век!
Калі лепей будзе, ніхто не згадае,
Не згадае долі сваёй чалавек.
Хоць бы шчасце з горам папалам ішло,
А то плывуць слёзы, як даўней плылі;
Сямейка расла, дзетак падрасло,
Сяло апусцела − мужыком мужык;
Засталіся дома дзеткі адзінокі,
Дзетачкі-сіроты, раздзел іx вялік!
Дудка мая, дудка! Дай ты сэрцу льготу,
Дай душы заплакаць, згані з воч слязу.
А я за табою ды пад тваю ноту
Мужыцкую долю людзям раскажу