Пад родным небам (1922)/Грымоты й цішы/За мною курганы вячыстыя

Псальмы паўночныя ⁂ (За мною курганы вячыстыя)
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
⁂ (Я — спадчына вякоў…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: За мною курганы вячыстыя…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

За мною курганы вячыстыя,
Наперадзе — далі квяцістыя,
На ростані я — дзед вандроўны.

Адкуль і куды, з якой мэтаю,
Пад тайнай якою плянэтаю
Мяне вядзе ў даль шлях няроўны?

Іду я маленькай крапінкаю,
Плыву я драбнюткай краплінкаю
Пад бурай-віхурай жыцьцёвай.

Чаму і нашто, кім скірованы,
Пад зоркай якою захованы.
Хто шэпча над шляхам замовы?
.............
…А досіць адзін прамень слонка,
Бурлівага сэрца гамонка, —
І гінуць, як цені, пытаньні.

Усё тады ясна на сьвеце,
Жыцьцё разумеюць і дзеці,
Слабеюць душы нараканьні.

Жывеш, нібы краска на ніве,
Як дуб на паляне, — шчасьлівы,
Як бура — адважны і сьмелы,

Жыцьцём ты напоўнен, як хмелем,
Іскравым і шчырым вясельлем, —
Загадкі жыцьця зразумелы.

1922 г.