Пад родным небам (1922)/Грымоты й цішы/Мой скарб

⁂ (Гэй, на золак…) Мой скарб
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
⁂ (Стазычныя і высокія)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мой скарб.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МОЙ СКАРБ.

Мой скарб мацней жыцьця і сьмерці,
Бясьсмертны ён у сьмертным сэрцы.

Мой скарб блішчыць — мой скарб багаты,
Даступны ўсім — ён не закляты.

Мой скарб — ад зор, мой скарб — ад неба,
Мой скарб — ад гор, мой скарб — ад глебы.

У глыбі вод, у шэптах бору,
У шоўку траў, у птушак хоры.

У серабры мільготных росаў,
У харастве дзявочых косаў.

У марах-снах, у тайных муках,
У гусьляроў наструнных гуках.

1922 г.