Пад родным небам (1922)/Грымоты й цішы/Шатан сьмерці

Воля Шатан сьмерці
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
Кат
Іншыя публікацыі гэтага твора: Шатан сьмерці.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШАТАН СЬМЕРЦІ.

Над зямлёй нясецца чорны шатан сьмерці,
На кані скрыдлатым пяруном грыміць.
Неба запалала, неба разарвецца, —
Ўся зямля ў трывозе, як дрыгва дрыжыць,

Над зямлёй нясецца жудасная смага.
Туманом вільготным абхапіла сьвет,
Злыдні разгарнулі залатыя сьцягі,
Сьмерць касою піша мсьцівы свой завет:

«Кроў, агонь і гібель — сэрца майго мэта!
Стогн, кананьне, трупы — асалода мне!
Мне, як сьведкі, служаць страшныя камэты,
Льюць агнём па небу ў ночным ціхім сьне».

«Чалавек няшчасны, выпі коўш паўнюткі!
Гэй, хутчэй за працу, гідкі, дзікі кат!
Кроў, агонь і гібель, запануйце хутка!
Забівай адважна брата свайго, брат!»

1916 г.