Пад родным небам (1922)/З году ў год/Пяе струна

Можа быць ⁂ (Пяе струна)
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1922 год
⁂ (З пылаючых квятаў-агнішчаў…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пяе струна натхнёная…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Пяе струна надхнёная,
Варожыць па начы;
Ад шчасьця млею, стогну я,
О, сэрца, не маўчы!..

Папера — поле белае
Для літараў-зярнят.
Шчыр-думкі сею сьмела я,
Я — сейбіт, я — багат.

Радкі — барозны роўныя
Вяду сахой-пяром.
Ратайскай сілай поўны я,
Магутнаю, як гром.

1921 г.