Паклянёмся любіць наш край!.. (Астапенка)
Паклянёмся любіць наш край!.. Аўтар: Змітрок Астапенка Крыніца: http://vershy.ru/content/paklyanemsya-lyubits-n |
Паклянёмся любіць наш край!..
Паклянёмся, што ў нашыя сэрцы
Не ўкрадзецца ні страх, ні адчай,
Ні спалох немінучае смерці.
Мы ў гэтым кляліся калісь —
У гады залатога юнацтва.
Гэты час і пара надышлі —
Клятвы нашыя мусяць спагнацца.
Той, хто вырас на гэтай зямлі,
Хто ўсмактаў яе цяжкія сокі, —
Ведай: час і пара надышлі
На геройства, на подзвіг высокі.
І цяпер, калі грому гармат
Кулямёт падпявае па-брацку,
Ўспомні брата забітага, брат,
Ўспомні, сын, скатаванага бацьку!
Будзем помніць, як цяжкі кашмар,
Як баёў і нягоды выснову —
Ненавіснага ворага твар,
Ненавіснага ворага мову.
Паклянёмся Радзіму любіць!
Яна з верай на нас паглядае.
Ў нашых сэрцах жыве й будзе жыць
Наша даўняя клятва святая.