Памяці Францішка Скарыны, слаўнага доктара з Полацка

Памяці Францішка Скарыны, слаўнага доктара з Полацка
верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1919
Крыніца: Сваяк, К. Выбраныя творы / Казімір Сваяк; Мінск: Кніга збор, 2010. — 472 с. - с. 127

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У Чэскай Празе друкаваў
Прадвечнай веды кнігу
наш Скарына. І тайніцу падаў
Пісьма святога Простаму Народу.
Бацькаўшчыны мілай
Настаўнікам ён быў;
Так ведаў, як пачаць яе узгадаванне.
вось Біблію усеньку пераклаў
Ён мовай мілагучнай:
Няхай сярмяжны брат
чытае, што казаў
прадвечнымі славамі
Сам з неба Бог.
Не «Кнігу Смерці» Бог пісаў,
а — «Кнігу Мудрасці й Жыцця». —
Жыў той Народ, што прачытаў яе
захопленай душой.
Скарыну Бог паслаў,
каб жыва пераклаў
і стравай каб падаў
замучанай душы народа
Святога Духа Радасць.
Ён споўніў дзела.
І славай загрымела Яго Іменне
між вучаных і простых. —
— вось лет чатырыста,
як Кнігі Скарыны
пабачылі сусвет. Прайшлі як сонца
між вякоў, сагрэўшы душы.
Цяпер…
     Пашлі нам дактароў,
О Божа, слаўных:
хто б Кнігу нам Жыцця
 аддаў —
   душам — знямогшым ад чакання!

1925