Пара, пара…
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1920
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/77.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пара, пара.
Сядлай каня!
Хутчэй у бой, у бой!
Гарыць мой конь, як той агонь,
Разлучымся з табой.
Падай мне меч, паеду ў сеч.
Няма калі чакаць.
Пара, пара. Сядлай каня!
Няма калі кахаць.
Вось сталь звініць, зямля дрыжыць
Мой конь нясець мяне.
Хутчэй з жуды, хутчэй з бяды,
Я быццам ува сне.
Дзіця палёў, дзіця лугоў,
Каханая мая!
Ой, не сумуй, ой, не бядуй,
Як згіну ў полі я!
Вітай, вітай, курган і гай! —
Я, можа, не вярнусь…
Мой конь спяшыць, трэ бараніць
Святую Беларусь.