Пара пісаць гісторыю рэволюцыі

Пара пісаць гісторыю рэволюцыі
Артыкул
Аўтар: Цішка Гартны
1923
Крыніца: Полымя, 1923. - №5-6

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




За намі астаецца болей шасьці гадоў вялікай рзволюцыйнай чыннасьці рабочых і сялян Савецкае Беларусі. Гэта надзвычайны гістарычны час у разьвіцьці працоўнага народу, у разьвіцьці яго політычнага, экономічнага і культурнага жыцьця. За гэтыя гады рэволюцыі разам в суседнімі краямі Бела­русь перажыла столькі буйных соцыяльных парушэньняў, сколькі не налічвае яе ранейшая гісторыя працягам сотняў гадоў. Болей таго, у перажытай політычнай сытуацыі на долю Беларусі выпала перацярпець шмат гэткіх крутых зьмен і цяжкіх перыпэтыяў у бегу рэволюцыі, якіх ня бачылі другія Савец­кія рэспублікі. Блізкасьць фронту імпэрыялістычнай вайны, нямецкая і польская окупацыі, напад белагвардзейшчыны і інш. — унясдо ў гісторыю Беларусі багата асабістых, адпаведных яе гістарычнаму разьвіцьцю моман­таў. Шматлікая лічба гэтых спэцыфічных здарэньняў з дзядзіны нацыя­нальна-культурнага і нацыянальна-політычнага руху заняла ў гэтых шасьцёх гадох мінуўшчыны ня меншую часьціну агульна-рэволюцыйнага разьвіцьця Беларусі. Моманты гэткага роду тым болей цікавы, што, першае—яны служылі ўступамі да сучаснага становішча політычна-соцыяльнага выгляду Савецкай Беларусі, а, другое—што яны (моманты) прайшлі засуцэленыя пэ­рыяды свайго ўласнага жыцьця і адыходзілі ўбок. А бяз гэтых момантаў зусім нельга выясьніць твар перажытых стадыяў камуністычнага руху на Беларусі.

Пакуль яшчэ досыць шпарка йдэе далей рэвалюцыйны рух. Дынамічнае становішча перабудовы падставін соцыяльнага ладу ня спыняецца. Уздымы й пераскокі непамерна вялікага значэньня адмяняюць і сучасны нам шлях рэволюцыі. Калі прыглядацца да іх у хвілі цеганіны, у тэрмін адбываньня іх, то яны як-бы выглядаюць малымі, нават, мала прыметнымі. А толькі адыходзяць узад, як зразу вырастаюць у вагромністыя фактары. Але, ня гледзячы на іх вагромністасьць, і адпаведную значнасьць, гэтыя фак­тары зацямняюцца клапотамі і працаю надыходзячых зьявішч. Так што, часта-густа, трэці-чацьверты ў парадкавасьці гістарычны момант нашай чыннасьці хаваецца з вачэй, зьнікае, а яшчэ ранейшы зусім памірае. Тым болей гэта адносіцца да нашага патэнцыяльнага часу. Наступнае разьвіцьцё рэволюцыі, адцягае на сябе ўсю ўвагу, пхае ўперад, кідае па хібах бурля­чых хваль. У гэтых хвалях губяць сілу, а часта й жыцьцё, многія з тых плаўцоў, якія прыкладалі сілы і энэргію на разгойдваньне хваляў рэволюцыі. Адзначаныя прычыны могуць зрабіць тое, што многія гістарычнай важнасьці моманты ў бегу рэволюцыі прападуць для яе гісторыі. Бурлівы час рэволюцыйнае натугі адбываўся часта ў гэткіх умовах, калі ня было ніякае маж­лівасьці запісаць і захаваць яго цікавыя здарэньні. Далей нязьмерна многа згінула каштоўных дакумэнтаў.

Але, ня гледзячы на гэта, пакуль яшчэ маецца шмат мажлівасьцяў многа што выратаваць. Гэтыя мажлівасьпі, перш усяго, заключаюцца ў на­стойyай патрэбе пачаць запісы перажытага. Павінен пераканацца кожны з удзельнікаў тых ці іншых значных для гісторыі і разьвіцьця рэволюцыі і работніча-сялянскага вызваленскага руху здарэньняў у тым, што кожны замах яго рукі патрэбен для гісторыі. Кожны нарыс, выпушчаны з агляду адпавед­нага моманту, калечыць цэласьць гісторыі. Адна забытая думка траціць сэнс і значнасьць доўга абдуманага пляну. Найболей, калі ня ўсе, з тых, хто прымаў удзел у гэткіх чыннасьцях, могуць аднавіць іх у памяці і запі­саць. Могуць, бадай, усе, але ня ўсе, далёка ня ўсе, адзнаюць, карыс­насьць гэтага для нашых пасьлядоўцаў, для іх дасканалага азнаямленьня з вялізарным здарэньнем у соцыяльным жыцьці чалавецтва, чым ёсьць Вялікая Расійская Рэволюцыя. Гэтага, да шкоды, у нас, у Савецкай Беларусі, балюча і ўтратна не дастае. Праўда, скажуць, што для многіх могуць знайсьціся тыя ці іншыя прычыны, якія вымушаюць пакуль сьціскацца, для якіх зна­ныя імі здарэньні казлытны ці занадта здаюцца сьвежымі, а таму й няцікавымі. Гэта адносіцца да галіны спэцыфічна нацыянальна-політычнага боку рэволюцыі на Беларусі. Панашаму гэта не правідловы пагляд. Як мы ўжо адмячалі, многа момантаў гэтага роду адыйшлі ў гісторыю і яны ня могуць быць прыкрымі цяпер для нікога, бо зразумела кожнаму, што абставіны для іх навекі зьнішчаны. Для прыкладу возьмем хоць-бы гісторыю нямец­кай окупацыі і політыку пры ёй беларускай рады, ці адносіны Бунду да ўстаноўчага збору і яго разгону, або вядомы Ўсебеларускі конгрэс у сьнежні 1917 году і яго роспуск і г. д. Адпаведных успамінаў у расійскай прэсе можна налічыць дзесяткамі (Колосов— «Былое».—Майскі— «Красная Новь», Я. Суханаў— Расійская Рэволюцыя. асоб. выданьне і інш.).

Што-ж датыча здарэньняў, належачых да агульна-рэволюцыйнага харак­тару, то тут пытаньне «щекотлнвости» зусім адпадае і ня мусіць нікога стрымліваць.

Болей таго, калі мы краном тут пытаньні аднаўленьня для запісу ў гісторыю болей раньніх момантаў рэволюцыйнага руху на Беларусі, напрык­лад, з часу заснаваньня Бунду або з часоў народавольніцтва—то тут ня можа быць ніякіх думак і на цень прыкрасьці для таго, хто запісвае. Усё-ж яшчэ дагэтуль не пачата раскопка і ў гэткіх багатых аналах непарушных скарбаў. Ляжыць нярухомым сыры матар‘ял, троху занесены на паперу, якая ці гіне ці, у лепшым выпадку, ляжыць у пукох, перавітай (або й не) шпа­гатам і схованай з вачэй падкага на гэта чытача, троху ў жывой памяці ўміраючых і ўносячых яе ад нас.

Калі мы паглядзім у бок варожага нам лягеру, у бок белагвардзей­шчыны й контр-рэволюцыі, то мы ўбачым, як старанна і ўважліва вядзе яна запісы гісторыі свае чыннасьці. Няма нігоднага дзеяньня контр-рэволюцыйнай буржуазеі, каб яна не да дробкі поўна не занесла яго на старонкі гі­сторыі... вядома, у сваім ружовым асьвятленьні. За якія два з нямногім гады, з часу «вялікага ўцёку» белагвардзейшчыны з падпаленай агнём рэволюцыі, замучанай ёю Расіі, яна (белагвардзейшчына) запаланіла загранічны кніжны ры­нак выданьнямі ўспамінаў розных вайсковых і грамадзянскіх правадыроў контррэволюцыі, пачынаючы ад Дэнікіна і канчаючы В. Чарновым. Канец самаўладзтва (Успаміны Родзянко), бунт і паўстаньне Карнілава (Гуль—Ледзяны паход), яго ўцёкі (Успаміны—гэн. Лукомскага), Рух Калчака, Дэнікіна (улас­ныя ўспаміны), Урангеля; наступ Юдэніча (запіскі Родзянко), інтэрвэнцыя, за­душэньне юльскага паўстаньня бальшавікоў, наступ Керанскага на Пецяр­бург (запіскі Керанскага), бунт чэха-славакаў, яраслаўскі мяцеж (успаміны Савінкава) і г. д. і г. д. Тоўстымі тонамі асобных выданьняў, спэцыяль­нымі зборнікамі (Архіў рэволюцыі), артыкуламі ў тоўстых і тонкіх часопісях («Современник», «Русская Мысль», «Русская Воля»). І няма сутрыманьня ў далейшым пісаньні й друкаваньні, у падрабязным вызнаньні.

Праўда, з леташняга году, з часу пастановы комуністычнай партыі закласьці цэнтральны «Істпарт», у цэнтры й на мясцох зьвернуты увага на выданьне зборнікаў і аб гісторыі партыі, а побач, пэўна, і гісторыі рэволю­цыі. Дзякуючы гэтаму ў Маскве і ў Пецярбурзе выдаюцца месячнікі ці двухмесячнікі: у Маскве—«Пролетарская Революция» (14 л.), у Пецярбурзе—«Красная Летопись». Апрача гэтага, выдана асобнымі назвамі да 30 вы­даньняў. Дэе-ня дзе (як Харкаў, Саратаў, Вітабск) таксама выпушчаны (у Харкаве выпушчаецца пэрыадычна) адзінкавыя зборнікі, але ўсяго гэтага так мала, што і ў тысячнай долі ім нельга вычарпаць таго, што выявіла сабою расійская рэволюцыя. Аднак і гэта многа, многа лепш, як нічога не зрабіць!

У нас, у Беларусі, бадай, нічога яшчэ ня зроблена ў гэтым кірунку. Усе напластаваньні рознагаліннага рэволюцыйнага рабочага руху амаль не закрануты апісаньнем, калі ня лічыць некаторых спробаў, складаючых не­калькі, зьмешчаных у «Былое» (Заслаўскі) і ў «Красная Летопись» (Бухбіндер), артыкулаў. Ды то адмечаныя аўтары кратаюць у сваіх артыкулах двух-трох момантаў работнічага руху на Беларусі да 19І7 году. З гэтага часу, бадай, не напісана ніггоднае абстойнае (грунтоўнае) працы, успаміну ці абгляду з так багатай раволюцыйнай чыннасьцю Беларусі. Ці пішацца кім што зараз—ня чутно. На шкоду ня ладзіцца пакуль і з арганізацыяй «Істпарта» Беларусі.

Дакуль-жа чакаць? Час не дазваляе адкладваць. Трэба брацца за пі­саньне гісторыі рэволюцыйнага руху на Беларусі! Ужо й так мы адсталі ад другіх на вельмі многа і ня рупіцца нагнаць— шкодна для самае справы рэволюцыі і для яе пазнаньня. «Хто не знаём з мінулым—ня варты су­часнага».

Дык будэем-жа выносіць на сьвет рэволюцыйны поступ мінулых дзён, каб можна было на чым пазнаваць.

З. Жылуновіч.

Зноскі

правіць