Пастанова Рады 1-га Ўсебеларускага зьезду

Пастанова Рады Зьезду
дакумэнт

18 сьнежня 1917
Крыніца: Турук, Ф. Ф. Белорусское движение: очерк истории национального и революционного движения белоруссов: с приложением образцов белорусской нелегальной литературы, важнейших документов белорусских политических партий и национальных организаций и этнографической карты белорусского племени, составленной акад. Е. Ф. Карским / Федор Федорович Турук. — Репринтное издание. — {Минск}: Минская картографическая фабрика Белгеодезии, 1994. — Выходные данные оригинала: М.: Гос. изд-во, 1921. — С. 110.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Абмеркаваўшы пытаньне пра становішча 1-га Ўсебеларускага Зьезду і Рады Зьезду, Рада на закрытым сваім паседжаньні 18-га сьнежня 1917 году пастанавила:

  1. Лічыць 1-ы Ўсебеларускі Зьезд гвалтоўна разагнаным.
  2. Раду Зьезду прызнаць выканаўчым органам Зьезду, на абавязку якога палягае увасабленьне ў жыцьцё ўсіх рашэньняў і пастановаў Зьезду.
  3. Папоўніць Раду Зьезду дэлегатамі ад зямляцтваў ды іншых групаў, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са Зьезду ў Раду і прадаставіць права адводу, адкліканьня і кааптацыі.
  4. Абласны Камітэт пры Ўсерасейскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў, Маскоўская выканаўчая камісія, Вялікая Беларуская Рада, Часовае краёвае бюро і да т. п. арганізацыі неадкладна спыняюць сваё існаваньне і перадаюць усе свае справы і прыналежную маёмасьць у распараджэньне Рады.
  5. Цэнтральная Вайсковая Рада існуе як падпарадкаваны орган Радзе Зьезда.
  6. 2-і Ўсебеларускі Зьезд склікаецца ў найкарацейшы тэрмін.
  7. У мэтах павелічэньня аўтарытэтнасьці Рады і пераемнасьці працы прэзыдыюмам Рады мусіць быць прэзыдыюм Зьезду, папоўнены адным таварышам старшыні і двума сакратарамі.