Пасьведчаньне РНМ БНР Паўла Вэнта
Грамата РНМ БНР аб прызначэньні Алега Васількоўскага ваенна-дыпляматычным прадстаўніком БНР у Фінляндыі Дакумант Аўтар: Рада Народных Міністраў БНР 25 чэрвеня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 795 |
Машынапісны арыгінал у Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 244. |
Міжнародных спрау.
25 Чэрвеня 1920 г.
№290
Гэтым сьведчыцца, што прэдстаунік гэтаго Вайсковы Райца пры Вайскова-Дыплематычнай Місыі Беларускай Народнай Рэспублікі у Эстіі і Латвіі грамадзянін Генеральнага Штабу Генерал-Маёр Павел Федаравіч ВЭНТ упаўнамочан вясці перэгаворы з Урадам Эстіі:
1) аб прызнаньні Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
2) аб прыняцьці пасрэдніцтва Урадам Эстіі ў перэгаворах між Беларускай Народнай Рэспублікай і Расеяй ў справе прызнаньня Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і перэдачы Расеяй Беларускай тэррыторыі Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
3) аб моральнай і матэрьяльнай дапамозе Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Старшыня Рады Народных Міністроў і
заступаючый Міністра Загранічных Спраў.
Кіраўнік Канцэлярыі.-