Па сваім шляху!
Публіцыстыка
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1914
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 9, 27 лютаго 1914 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Па сваім шляху!


Адзін з найцэннейшых скарбоў, які паасобны народ можэ унясці у агульна людзкую скарбніцу, гэта ёсць яго літэратура.

Літэратура адбівае у сабе душу народу; яго «трывожные думы», яго „чулые і хвалюючне пачуцьця“, яго зразуменьне „душу радуючай красы“.

І мы беларусы унясьлі ужо нашу цэннасць у агульна людзкую скарбніцу і мы ужо не бязплоднае дрэва, каторае павінно быць высечэно і спалено: мы ужо далі плады.

Максім Богдановіч у „Коляднай Пісанцы 1913 г.“ пісаў, што нам беларусам цяпер ужо ня трэба канечна шукаць дум і пачуваньнёў у чужынцоў, а што нават і чужынды са старымі і багатымі літэратурамі, могуць чагось і у нас пашукаць „бо іншы раз таго, што маем мы, не знойдзецца і у іх“.

І гэта сказана саўсім справядліва: у апошніе годы нашы пісьменьнікі унясьлі не мала цэннаго У беларускую літэратуру, але усё-ж такі пакуль што наша літэратара не мае ўсесьветнаго значэньня.

Хоць і зьяўляюцца час ад часу перэклады беларускіх літэратурных твороў на расейскую, украінскую, чэскую, нямецкую і інш. мовы, але перакладаюць нашы творы дагэтуль не таму, што шукаюць у іх разгадак „на трывожачые душу пытаньня“, а толькі дзеля таго, што у гэтых творах адбіваецца наша національная душа і яе асобны характар, каторы цікавы чужынцам сваей орыгінальнасьцю

Гэтаго мала

Мы павінны даць сьвету болей! На нашых «навінах» павінна быць багатая урода, мы павінны знайсці у сябе і даць сьвету новые думы, сказаць новае слова.

А калі мы скажэм новае слова, калі мы тым, што па горах ходзюць і не бачуць сонца, пакажэм яго, тады мы раз на заўсёды заваюем права называцца культурным народам, тады на край сьвету пралунае слава беларускаго імені і да нас прыйдуць людзі шукаць новых пуцяводных зор, новых праўд.

Ніхай хто-небудзь з нашых пісьменнікоў напішэ хоць адну рэч, каторая бы паказывала новые дарогі чэлавечэству і ня будзе на сьвеці знаючаго літэры народу, каторы-бы пасьля гэтаго, хто і што такое беларускі народ ня ведаў.

Усе агранічэньня беларускай мовы, усякіе самненьня што да права яе на развіцьцё і жыцьцё, як трэскі пад напорам вады разляцеліся-б.

Адзін геніяльны твор напісаны па беларуску можэ даць славу і пашану нашаму вароду!

І мы павінны кіравацца да гэтаго. Во гэты доўг мы маем перэд сваім народам, каторы павінны сплаціць.

Чытаючы і перачытываючы беларускую літэратуру знаходзім у ей многа цэннаго: і хвалюючые думы, і далікатные ды чулые перэжываньня і цікавые літэратурные формы, але не знаходзім шуканьня новых праўд, новых дарог.

Ёсць хворые, калекіе тыпы, аджываючые і аджыўшые, але німа тыпу чэлавека будучыны.

Праўда, што у гэтым многа вінават ўплыў вялікіх суседакіх літэратур, як расейскай так і польскай, с каторых вытхло вялікае, здаровае, уступаючы мейсцо хвораму і калекаму.

Наша літэратура дагэтуль прэдстаўляе у міньяцюры, свойскай масці адбіцце ідэолёгіі гэтых вялікіх літэратур і гэта брыдкі яе грэх.

Мн павінны аткінуць благі ўплыў бульварнай і нэўрастэнічнай суседзкай літэратуры.

Мы народ малады і здаровы, павінны тварыць сваю асобную, дужую маладой сілай літэратуру будучыны

Нашы пісьменнікі павінны вырабляць талент свой не на дэкадэншчыне, а на ўсесьветнай клясычнай літэратуры; павінны ня толькі раскрываць раны свайго грамадзянства і паказываць яго калецтвы, але і шукаць чэлавека будучыны, чэлавека сільнаго, здароваго; чалавека цара прыроды.

Мы павінны шукаць і знайсці новы шлях і паказаць яго тым, што дагэтуль па горах ходзючы не бачуць сонца…

Юры Верэшчака.