Перасьлед габрэяў у Беларусі

Перасьлед габрэяў у Беларусі
Дакумэнт
Аўтар: Рада БНР
23 чэрвеня 1921 году
Крыніца: Рада БНР супраць габрэйскіх пагромаў у акупаванай саветамі і палякамі Беларусі: 1921 г.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні выдала заяву, у якой асуджаліся пагрому супраць габрэяў, якія адбываліся як у акупаванай бальшавікамі Ўсходняй Беларусі, так і ў акупаванай Польшчай Заходняй Беларусі. Нататку аб гэтым 23 чэрвеня 1921 г. апублікавала газэта Danziger Volksstimme – выданьне нямецкіх сацыял-дэмакратаў у Вольным Горадзе Данцыгу (Nr. 170). Публікацыя была на нямецкай мове.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Перасьлед габрэяў у Беларусі

Шмат стагодзьдзяў нашыя габрэйскія суграмадзяне жылі і працавалі з намі плячом да пляча. Культура і дабрабыт нашай краіны пабудаваныя агульнаю працай. На руках беларускага народу ніколі не было крыві ягонага братэрскага габрэйскага народу.

Цяпер жа цёмныя сілы займаюцца тым, каб прывіць запалоханаму беларускаму народу нянавісьць да габрэяў. Абуральна, што акупацыйныя сілы ўвогуле церпяць гэткую поўную нянавісьці агітацыю.

Твой законны ўрад, які цяпер вымушаны пакінуць краіну ворагам, заклікае цябе, беларускі народзе, змагацца не супраць габрэяў, а разам зь імі супраць агульных прыгнятальнікаў і ворагаў, супраць несправядлівасьці і за лепшыя і шчасьлівейшыя стасункі чалавека з чалавекам без будзь-якой рэлігійнай розьні.