Першае падарожжа беларускіх юнакоў па Нямеччыне

Першае падарожжа беларускіх юнакоў па Нямеччыне
Артыкул
Аўтар: Міхась Ганько
ліпень 1943 году
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 12

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРШАЕ ПАДАРОЖЖА БЕЛАРУСКІХ ЮНАКОЎ ПА НЯМЕЧЧЫНЕ

Ад 30 красавіка да 15 траўня 1943 група 20 юнакоў з менскіх прадпрыёмстваў і 9 кіраўнікоў моладзі на чале з шэфам-правадніком М. Ганько адбыла прыгожае і карыснае падарожжа па Нямеччыне — першае гэткага роду падарожжа беларускае моладзі. Шлях вёў праз горад Гэнрыха Ільва-Браўншвайг, праз тысачагадовы горад кайзэраў Госьляр, які сяньня называецца сталіцаю нямецкага сялянства, праз прамысловы горад Магдэбург і сталіцу Вяліканямеччыны і Новай Эўропы Бэрлін, адкуль юнакі зрабілі яшчэ выезд у славуты Потсдам.

Усюды гасьціннае спатканьне, мілыя сустрэчы з нямецкай моладзяй, а нават із прадстаўнікамі улады. На канчатак—прыймо у Дзяржаўным Кіраўніцтве Моладзі і у Дзяржаўнай Радыёстанцыі. Усяго таго, чаго нагледзеліся юнакі, нельга проста апісаць.

Па прыезьдзе у Менск для удзельнікаў было наладжана спатканьне з прадстаўнікамі нямецкіх уладаў у залі Краёвае Радыёстанцыі. Юнакі расказвалі прадстаўніком прэсы і праз радыё свае прыгожыя і багатыя уражаньні. Іх можна-б было каротка азагаловіць: Нямеччына — адзін вялікі горад у зялёным парку. Пад гэткім загалоўкам «Беларуская Газэта» і зьмясьціла свой рэпартаж аб падарожжы. Юнакоў у Нямеччыне ня толькт безьліч разоў фатаграфавалі (шмат здымкаў апублікавала нямецкая і беларуская прэса). але і зафільмавалі. Увесь Менск глядзеў ужо фільм аб наведзінах беларускіх юнакоў у Нямеччыне. Цікава будзе таксама прачытаць ілюстраваную брушуру аб гэтым падарожжы, якую склалі самі удзельнікі.

Шмат мілых успамінаў будуць мець юнакі. Але падарожжа дало таксама і вялікую карысьць: юнакі самі пераканаліся, якая прыгожая магутная Нямеччына, і выказалі сваё палкае жаданьне працаваць так, каб і наш беларускі край быў хутка гэткі самы.

В. Аг.