Першая кніжка аб піве

Смэрды Першая кніжка аб піве
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2 (8), красавік-сьнежань 1924 г., б. 108
Слова «пугаўка»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРШАЯ КНІЖКА АБ ПІВЕ. Спрэчка паміж палякамі і немцамі аб тым, хто з іх раней выкрыў спосаб варыць піва і чыім яно павінна быць націянальным напіткам, ня мае сэнсу. Грэцкія і рымскія пісьменнікі успамінаюць аб напітку, вырабляным з росчанага ячменю яшчэ да нараджэньня Хрыста. Дзеля гэтага ужываньне піва трэба аднясьці да вельмі даўных часаў і дастараветных ратайскіх народаў Азіі.

У нас на крыўска-беларускіх землях, паводле вестак з XVI ст., славілася піва Горадзенскае, Несьвіжскае і Аршанскае. З апісаньня (рэестраў) двароў і замкаў відаць, што пры кождым немаль дварэ і замку, а такжа манастыры: былі піваварні і мёдаварні. Летапісы аб „мядушах“ упамінаюць у нас у XII ст. Пры гэтым, з тых-жа летапісаў відаць, што ў удзельных князёў бывалі аграмадныя запасы пітных мядоў. Варэньне піва дагэтуль практыкуецца нашымі сялянамі хатнім спосабам. Гэткае пашыранае ужываньне піва рана выклікала патрэбу апісаньня тэхнікі вырабу яго. І запраўды, ужо ў 1673 годзе паяўляецца друкаваная ў Слуцку кніга з піваварскімі рэцэптамі пад назовай „Земянін або гаспадар Інфляндзкі“. Гэта ёсьць першая, з усяго славянства, друкаваная кніжка аб піваварстве.

А. У.