Першая навука Закону Божага (1936)/Штодзенныя малітвы/Малітва Праведнага Іова Многапакутнага

Малітва за бацькаўшчыну Малітва Праведнага Іова Многапакутнага
Малітва

1936 год
Пераклад: Сяргей Паўловіч
Малітва багабойнага разбойніка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Малітва Праведнага Іова Многапакутнага.

Бꙋди и҆́мѧ госпо́дне благослове́нно ѿ ны́нѣ и҆ до вѣ́ка. Няхай імя Гасподняе будзе багаславена ад сяньня і да веку.

Праведны Іоў жыў на ўсходзе, задаўга да Ражаства Хрыстовага. Ён быў вельмі багаты і шчасьлівы ў сям‘і сваей. У яго было сем сыноў і тры дачкі, многа жывёлы і слугаў. Але вось, па злабе д‘ябла, ў кароткім часе страціў Іоў усё багацтва і дзяцей. Пасьля такой цяжкой страты апанавала яго страшная заразьлівая хвароба — праказа. Усё цела Іова пачало гніць і ён змушаны быў жыць за местам на сьметніку, пакінуты ўсімі людзьмі. Ня гледзячы на ўсё гэтае, Іоў не наракаў на Бога. І калі быў шчасьлівым, і ў няшчасьці ён аднолькава хваліў Бога.
За прыкладам Іова, і мы ўва ўсіх выпадках жыцьця нашага павінны зварочвацца да Бога з гэткаю малітваю.