Першая навука Закону Божага (1936)/Штодзенныя малітвы/Пахвала Божай Мацеры
← Малітва за памёршых | Пахвала Божай Мацеры Малітва 1936 год Пераклад: Сяргей Паўловіч |
Малітва Багародзіце 1 → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Годна ёсьць. |
Пахвала Божай Мацеры.
Мацер Божая дастойна найвышэйшае пахвалы. Яна вышэй і больш праслаўлена, як ангелы і архангелы, хэрувімы і сэрафімы. Яна першая па Богу нашая Заступніца і Малітвеньніца, і мы праславляць павінны Яе такімі словамі:
Досто́йно є҆́сть ꙗ҆́кѡ вои́стинꙋ блажи́ти тѧ̀ бц҇ꙋ, пр҆нобл҃же́ннꙋю и҆ пренепоро́чнꙋю, и҆ мт҃рь бг҃а на́шегѡ. Чт҇нѣ́йшꙋю херꙋві҆мъ и҆ сла́внѣйшꙋю безъ сравне́нїѧ серафі҆мъ, безъ и҆стлѣ́нїѧ бг҃а сло́ва ро́ждшꙋю, сꙋ́щꙋю бц҇ꙋ тѧ̀ велича́емъ. | Годна ёсьць узапраўды ўслаўляць Цябе, Багародзіцу, заўсёды слаўную і найчысьцейшую Маці Бога нашага, чесьней- шую за хэрувімаў і слаўнейшую без параўнаньня за сэрафімаў, нятленна радзіўшую Бога Слова, — Цябе, ісьцінную Багародзіцу, услаўляем. |
Блажи́ти — значыць: хваліць, выслаўляць; присноблаже́нная — заўсёды шчасьлівая; пренепоро́чнаѧ — найчысьцейшая, сьвятая.
Хэрувімамі і Сэрафімамі называюцца вышэйшыя і бліжэйшыя да Бога ангелы.
Безъ и҆стлѣ́нїѧ Бо́га Сло́ва ро́ждшꙋю — гэта азначае, што Прачыстая Багародзіца радзіла Іісуса Хрыста бяз мукаў і па народжаньні Яго засталася Дзевай. Бог Слова — Сын Божы Іісус Хрыстос.
Сꙋ́щꙋю — праўдзівую, запраўдную.
Пытаньні: у якіх выпадках хрысьціяне праслаўляюць Мацер Божую? Што значыць блажи́ти? — присноблаже́ннаѧ? — пренепоро́чнаѧ? Хто гэта херꙋві҆мы и҆ серафі҆мы? Што азначаюць словы: безъ и҆стлѣ́нїѧ? — Бо́гъ-Сло́во? — Сꙋ́щꙋю?