Першыя беларускія слоўнікі

Крыўска-беларуская кавалерыя Першыя беларускія слоўнікі
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 48-49
Што такое «Артсана» арабскіх пісьменьнікаў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Першыя беларускія слоўнікі. Першы Крыўска-Беларускі слоўнік апрацаваў Лаўрын (Лаврентій) Зызаній і надрукаваў яго ў Вільні ў канцы XVI ст. Загаловак кніжкі гэткі: „Лексисъ сиречь реченія, въ кратцѣ събранны и изъ словенскаго языка на простый рускій діялект истолкованы. Вь Вильнѣ 1596. Як відаць з загалоўка гэта ёсьць слоўнік славянска-беларускі. Гэты слоўнік маецца панова перадрукаваны ў Сахарова „Сказанія русского наророда“ (СПБ. 1849 г. Т. I). Акром гэтага ёсьць яшчэ другі падобнага тыпу слоўнік значна абшырнейшы, які быў надрукаваны у Кутэйнскім манастыры (Могілеўская губ) у 1655 г., гэты апошні уложан Памвай Бэрындай і першы раз быў надрукаваны ў Кіеве ў 1627 годзе. Мова ў абодвых слоўніках не жывая народная беларуская, а такая якую мы сустрачаем ў актах і ў тагочаснай літэратуры, ўсёж-такі абодвы слоўнікі маюць ня толькі вялікую гістарычную вагу, але і практычную, навукавую, асабліва для нашых і украінскіх філалёгаў бо літэратурная і актовая мова ў тыя часы была немаль адна і тая-ж у нас і ў украінцаў.

С. Т.