Першы вытап (1933)/Б. Люгоўскі/Больш мэталю

Больш мэталю
Верш
Аўтар: Браніслаў Люгоўскі
1933 год
Шасьцяронка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Больш мэталю.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Больш мэталю.

Вагранкі сьпевам
Будзяць раньне,
Над шыхтай
Зарава слупом,
Мэталь у палкім
Парываньні
Злуе і прагне.
Да апок.
Плывуць,
Снуюць
Электра-талі,
Ударны тэмп
Хвалюе кроў:
„Яшчэ адзін
Глыток мэталю,
Яшчэ кіпучы
Бурны коўш“.
Як сонца коўш
Гарыць агнямі,
Кіпіць
Паводкаю ракі,
Я гэта сонца
Зьняў рукамі,
Праліў праз край,
Праз літнікі,
Яго я выліў
У апокі,
І сонца
Стала шасьцярнёй
З размахам
Гулкім і шырокім,
З зубчатай
Частаю сьпіной…
Гусьцее гар,
Нямеюць далі,
Расплёскаў шлак
Гарачыню,
А сэрца прагне:
— Больш мэталю
Кіпучай сталі
І агню!