Першы вытап (1933)/Б. Люгоўскі/Пра хлеб і матулю

Шасьцяронка Пра хлеб і матулю
Верш
Аўтар: Браніслаў Люгоўскі
1933 год
Баляда аб салдацкіх касьцёх

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пра хлеб і матулю

Дагараў! у небе вечар сініх,
Ля кутоў гучэў вятроў матыў,
І крамяны долу рассыпаўся іней,
Па шляху да сёлаў срэбралітам стыў.
Баявая кожнаму задача —
Нарыхтоўкі — заўтра скончыць час.
— Што-ж ты, маці, бачу — ціха плачаш,
Што з табой, матуля, не хавай ад нас?
Помніш, родная, як плакалі асіны,
Трасучы пушыстае гальлё…
— Можа хлеба чорнага дасі нам!
Колькі з воч тваіх тады апала сьлёз.
Хлеба шмат, ой, шмат было ў суседа,
Ён не даваў кавалачка дарма,
І ты батрачыла, вілася сьлед за сьледам
На сэрцы роспач чорнага ярма…
— Эх, так і быць! Вазьмі асьміну збожжа,
Але пакінь у пастушкі мне сына.
Цяжка жыць было, ды верылі, што гожа —
Закрасуюцца ў полі каласы нам.
Потым ты мякінны хлеб сушыла,
Каб ня быў ад сьлёз і поту горкім.
І труба мая нядоляй галасіла,
Летняй раніцай будзіла шчасьця зоркі…
— Годзе, сынку, стыгне кроў у жылах,
Так балюча. Мне, саколік, сорам.
Даражэнькі, штож я нарабіла!
Слухай…
Цьмяна зьзялі зоры…
— Просіць — выратуй,
Твой сын у камуністаў,
А сама ты кволая, старая,
Супакойся, будзе чыста.
У цябе… мы хлеб схаваем.
Будзь ён проклят,
Гэты хлеб кулацкі,
Колькі ён каштуе
Сьлёз і поту!..
У вакно сьмяяўся па-юнацку
Новы дзень агністай пазалотай.
І на твары ў маці
Цень трывогі бродзіць,
Цень трывогі страшнай,
З болем перажытай:
— Ах, сынок, кулак зрабіў, як злодзей
У саломе — сховананае жыта.
Мёрзлы ток мы вымяталі чыста,
І абозы выпраўлялі ў горад.
Перамога. Быў разьбіты вораг —
Дзень стаяў праменны, горды, урачысты.
У гэты дзень з нас кожны быў шчасьлівы,
Перамогі песьня — лепшай прэміроўкай.
Мы — па-бальшавіцку —
З хлопцамі—актывам,
У тэрмін зьдзейсьнілі
Заданьне нарыхтоўкі.