Першы вытап (1933)/Б. Люгоўскі/У вечары

Пасьля адпачынку У вечары
Верш
Аўтар: Браніслаў Люгоўскі
1933 год
Марка «Георг Гехорт»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У вечары.

Зарасла трава
Дарожным пылам,
У паветры
Цьмяны дым.
Цэлы дзень
Дарога гаманіла.
На пясок
Ляглі твае сьляды.
Зараз вечар,
Я цябэ сустрэну,
Ты прыдзеш
На гэты бераг,
Хвалі шумна
Рвуць густую пену
І ўносяць
У нямую шэрань.
У гарачым
Сьвеце электрычным
Абапал ракі
Разьлёгся горад,
Кожнай лямпачкай
Гарыць Кастрычнік
У бязьмежных,
Дарагіх прасторах.
Горад, горад,
Фабрыкі і плошчы!!!
У разгоне дні
Твае гараць…
Ветры сьцяг
Хвалююць і палошчуць
І цячэ
Чырвоная зара…
Знаю, ты
Прыдзёш абавязкова
На высокі
Камяністы бераг,
Як і я прышоў
За цёплым словам
Прывітацца
У шчырасьці аберуч.
На будове
Бачу многа слаўных,
Вы на працы з намі
Разам, поруч.
З вашых рук
Мазольных, зграбных
Рвуцца сьцены
Карпусоў угору.
І кіпіць, кіпіць
Вялікі горад,
Домны гоняць
Гоняць хмарай дым.
У нашай працы,
У гомане матораў,
Будзе ён
Здаровым маладым.
Заўтра зноўку
Станем разам поруч
З песьнямі.
Узрушаным запалам
Будуць рвацца
Нашых рук угору
Гмахі новыя кварталаў.