Перш за ўсё самі
Публіцыстыка
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1913 год
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 23, 7 чэрвеня 1913 г., б. 1-2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Перш за усе самі.

Кругом усе нарэкаюць на пьянства, кругом крычаць, што гэга нашэ нешчасьце, загуба, руіна, а пьянства шырыцца і шырыцца. Чаму? А вось таму, што усе гэтые нарэканьня усе гэтые крыкі ня шчырые. Тые самые людзі, што нарэкаюць на пьянства, што кажуць бытцым яно шырыцца ад цемнаты, незнаньня тэй шкоды якую робіць гарэлка людзям і т. д. — самі пры здарэньні ня проч заглянуць у чарку. І выходзіць на славах іншае. Ведама, што з гэткай барадзьбы мала карысьці, мала спору.

Ледзі, нібыто праціўные гарэлцы, нібыто сьвятлейшые, гавораць і пішуць адно, а робяць другое. Не, калі ты, чэлавечэ, даведаўся, што у тым, а тым—то мейсцы на тваей і іншых дарозе ёсць пропасць, ў каторую можна праваліцца людзям, ня йдзі перш за ўсё сам тудой. Вы сьвятлейшые, с паміж сваіх братоў, перш за ўсё самі павярніце на другую дарогу, а за вамі пойдуць і тые, каторые прывыклі хадзіць, кудой іншые ідуць. Даўно вядома, што наш народ верыць не сказу а паказу. Пакажыце-ж, вы сьветачы народу, як трэба паступаць, як трэба жыць. Прызналі вы ў душы і розуме сваім, што пьянства—гэта загуба, то перш за ўсё беражыцеся самі яго, а пасьля, ня крыючы сваей праўды, кажыце яе і іншым.

Да праўды—дарога толькі—праз праўду а не праз фальш. Не карміце-ж фальшам братоў сваіх, каб ня трэба было нарэкаць вам на іх што яны неслухняны.

Юры Верэшчака.