Песень зімы
Песень зімы верш Аўтар: Змітрок Бядуля Крыніца: http://biadulia.ru/stories/213.htm |
Мароз сунуў голаў у вецце,
А грудзі ў абшары ўпякаў.
Як н’яўка, паветра сее вецер,
Як смаглая п’яўка.
Завоя так слепіць гушчары
3 пязнанай заядлаю злосцю.
Бы косці кідае ў абшары,
Зарыпалі косці.
І трэ сук аб сук сухастойка,
Галінамі дзынкае, грае.
Няма ёй прытулку, утойкі,
Ратупку няма ёй.
У хвойным шурпацістым шуме
Вандруе жалоба спрадвечна.
Аб нечым лес кажа ў задуме,
Спеў-шэпты аб нечым:
"Вунь слепіцца-ўецца дым снежыы,
Вунь гурба ля рэчкі, як мамапт.
Злы лямант папоўніў бязбрэжжа,
Мяцеліцы лямант.
А потым ад вешняй залевы
Тут крыгі памчаць карагодам.
Ад мёду захмеляцца дрэвы
І неба ад мёду.
І зноў тое самае сонца,
Зямлі векавочны гадзіннік.
Так дзівіць штогод.